«Сацыяльная сфера ў рэспубліцы працуе дастаткова зладжана: няма праблем з выплатай пенсій, стыпендый, дапамог, рэалізуюцца намечаныя праграмы. Казаць пра тое, што ёсць сур'ёзныя правалы, не прыходзіцца. Сёння галоўная задача - удасканаленне выбудаванай структуры. Неабходна працаваць па двух канцэптуальна важных кірунках. Па-першае, дамагчыся эфектыўнай работы арганізацыі ў сацыяльнай сферы. Ці гэта дашкольная ўстанова, ці бібліятэка, ці спартыўны аб'ект - кожная з іх павінна працаваць эфектыўна сама па сабе. Другім напрамкам з'яўляецца пазабюджэтная дзейнасць - найважнейшы ў сучасных умовах складнік работы сацыяльнай сферы. Гэта крыніца для паляпшэння як матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, так і павышэння зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы - настаўнікаў, работнікаў культуры, урачоў».
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.