Вы тут

Мужчын сярод настаўнікаў толькі 14%


Па звестках Белстата, у сістэме адукацыі занята амаль 10 працэнтаў насельніцтва Беларусі.


Прафесія педагога — адна з самых масавых, сцвярджаюць у Нацыянальным статыстычным камітэце. У Беларусі функцыянуе каля 8 тысяч устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Школьныя настаўнікі ў агульнай «арміі» педагогаў складаюць большую частку.

Прафесія настаўніка мае ў нашай краіне ярка выражанае жаночае аблічча. На пачатак 2015/2016 навучальнага года доля жанчын-настаўнікаў дасягала 86 працэнтаў у агульнай колькасці, а сярод дырэктараў і іх намеснікаў жанчын налічвалася 85 працэнтаў.

93 працэнты настаўнікаў атрымалі вышэйшую адукацыю. Больш як 76 працэнтаў з іх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Нагрузка на настаўнікаў у гарадскіх і сельскіх школах адрозніваецца. Так, у мінулым навучальным годзе на аднаго настаўніка у гарадскіх школах прыпадала ў сярэднім 10 вучняў, а ў сельскіх — толькі 5 вучняў.

У дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі працуюць 99,8 працэнта настаўнікаў, 72 працэнты з іх — на пасадзе настаўніка-прадметніка.

У 2015/2016 навучальным годзе ўсімі ўстановамі адукацыі краіны было выпушчана каля 10 тысяч будучых педагагічных работнікаў. Пры гэтым 83 працэнты з іх — з вышэйшай адукацыяй. Кожны дзясяты студэнт, які навучаецца ў ВНУ, атрымлівае педагагічную спецыяльнасць.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.