Дарагія сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка.
Мы гаворым словы шчырай удзячнасці нашым настаўнікам, людзям, якія дзяліліся з намі вопытам і ведамі, дапамагалі раскрыць здольнасці і знайсці сваю дарогу ў жыцці.
Прафесія настаўніка прад'яўляе да чалавека высокія патрабаванні. Бо педагог заўсёды на вачах, ён з'яўляецца для вучняў аўтарытэтам і павінен служыць для іх прыкладам, а гэта патрабуе ад вас эрудыцыі, творчага падыходу і пастаяннага самаўдасканалення.
Перад сучаснай сістэмай адукацыі стаяць выключна важныя задачы — не толькі навучыць, але і выхаваць маладое пакаленне працавітым, культурным, здаровым і маральным. Прывіць яму любоў да роднай зямлі, павагу да духоўных каштоўнасцяў нашага народа, імкненне стаць сапраўднымі майстрамі сваёй справы.
Дзякуй за вашу працу, цярпенне і дабрыню, за актыўную жыццёвую пазіцыю і работу на карысць будучыні Беларусі.
Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Са святам!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».