Вы тут

Слуцк адзначыў сваё 900-годдзе


1 і 2 кастрычніка, са слоў случчан, былі для іх лепшымі выхаднымі. Свята пачалося з тэатралізаванага шэсця «Слаўны ў стагоддзях горад Слуцк», якое працягвалася гадзіну. Такога масавага відовішча тут не бачылі даўно.


З юбілеем Слуцк павіншавалі вядомыя выканаўцы і гурты: Аляксей Хлястоў, Алёна Ланская, Аляксей Грос, Дарыя, «Дразды» і «Дзі-Бронкс і Наталі», аматарскія калектывы. Уразілі жыхароў Слуцка шоу спявачкі Улады «КультУРА» пры падтрымцы радыёстанцыі «Радыус FM», тэатралізаванае неонавае шоу.

Кожны сельсавет раёна зладзіў выставу падворкаў. Гасцінныя гаспадары частавалі ўдзельнікаў свята мёдам, прадуктамі дамашняга прыгатавання, дарамі саду і агароду. Тутэйшыя ўмельцы дэманстравалі свае работы з лазы, саломкі, гліны. У 22 гадзіны горад упрыгожыў святочны феерверк, які працягваўся 8 хвілін. Але свята на гэтым не закончылася: да 2 гадзін ночы доўжылася дыскатэка, што асабліва радавала моладзь.

Рыцарскі фестываль «Паядынак на Слуцкім замчышчы» правялі клуб «Сярэбраны Пегас» Цэнтра традыцыйнай культуры Слуцка і рыцарскія клубы Мінска, Маладзечна, Ваўкавыска.

Асабліва спадабаліся дарослым і дзецям «прагулкі» над горадам на верталёце. А каля нядаўна адкрытага помніка Анастасіі Слуцкай быў зладжаны спектакль «У гонар сваёй зямлі» «Майстэрняй уражанняў» з Мінска. Да княгіні Анастасіі прывялі сялянку. Яна паскардзілася, што татары знішчылі ўсіх жыхароў вёскі. А тут з'явіўся і сам пасол хана Баты-Гірэя, які паставіў ультыматум: аддаць горад без бою і плаціць даніну. Вораг пасмяяўся, што Анастасія нават шаблю не можа трымаць у руках, каб абараніць Слуцк. У адказ яна прапанавала праверыць гэта: «Я павінна даказаць сваю здольнасць камандаваць войскам. Бог не дапусціць паразы! І я ў сваім горадзе, мне дапамогуць сваёй падтрымкай жыхары!» Гледачоў запрасілі паўдзельнічаць у бітве з сапраўднай зброяй. Многія адгукнуліся. Нават самыя маленькія случчане з ахвотай узяліся за мячы і шаблі. Праўда, ім не даверылі сапраўдныя. А пасля калектывы гарадскога Дома культуры выканалі песні пра Анастасію Слуцкую. Ім падпявалі гараджане.

Самы актыўны ўдзел у святкаванні прыняў і гандаль. Гасцям прапаноўвалі лепшую прадукцыю. Работнікі кафэ «Калізей» у гонар юбілею горада раздалі жыхарам Слуцка і іх гасцям бясплатна 900 пірожных.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».