Вы тут

За што і чаму ўласнікі жылля плацяць па «камерцыйным» тарыфе?


«Валодаю дзвюма кватэрамі ў горадзе. У адной прапісаны я з жонкай, у другой — мой дарослы сын. Кажуць, што пасля спынення прыватызацыі жылля (1 ліпеня 2016 года) тыя, у каго ва ўласнасці больш за адну кватэру, будуць акрамя звычайнай квартплаты плаціць за другую і іншыя прыватныя хаты яшчэ дадаткова і сумы як за арэнднае жыллё. Няўжо гэта праўда?»

Міхаіл Вацлавіч, г. Брэст


На пытанне адказвае Надзея МАЎЧУН, намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнага рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы галоўнага ўпраўлення норматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі:

— Сёння ў заканадаўстве адсутнічае паняцце «квартплата». Існуе плата за карыстанне жылымі памяшканнямі — яе выплачваюць грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду камерцыйнага выкарыстання і ў інтэрнатах, а таксама плата за жыллёва-камунальныя паслугі (далей — ЖКП) — яе ўносяць усе карыстальнікі гэтых паслуг незалежна ад таго, жывуць яны ў памяшканнях дзяржаўнага або прыватнага жыллёвага фонду. Паколькі вы з'яўляецеся ўладальнікам жылых памяшканняў на правах уласнасці, то не можа быць ніякай гаворкі пра плату за карыстанне жылым памяшканнем.

Пытанні ўнясення платы за ЖКП рэгулююцца Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 г. №571 (далей — Палажэнне).

Існуе два віды тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі. Тыя, што субсідзіруюцца дзяржавай, і тыя, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне ЖКП.

Згодна з пунктам 12 Палажэння, плата за асобныя віды ЖКП (тэхнічнае абслугоўванне, газа-, электра- і цеплазабеспячэнне, забеспячэнне звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных або рэзервуарных установак, гарачае водазабеспячэнне) грамадзянамі, ва ўласнасці і (або) валоданні і карыстанні якіх знаходзіцца адно ці некалькі памяшканняў (доляй у праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), і ў іх (або ў адным з іх) адсутнічаюць зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзянін і (або) член яго сям'і, уносіцца плацельшчыкамі ЖКП па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (цэнах), што поўнасцю пакрываюць эканамічна абгрунтаваныя затраты на аказанне такіх паслуг. Іншымі словамі, аплачваць некаторыя ЖКП па поўных тарыфах прыйдзецца тым уласнікам, у жыллі якіх ніхто не зарэгістраваны.

Пры гэтым заканадаўствам устаноўлены некаторыя выпадкі, калі гэтае правіла не дзейнічае. Напрыклад, не тычыцца яно апекуноў або папячыцеляў, якія пакінулі пастаяннае месца жыхарства ў сувязі з выкананнем адпаведных абавязкаў. На ўвесь час, пакуль яны занятыя гэтай справай, плата за тэхнічнае абслугоўванне будзе налічвацца па тарыфах, што субсідзіруюцца дзяржавай, незалежна ад агульнай плошчы займаемых імі жылых памяшканняў.

Шэраг іншых выключэнняў прыведзены ў Палажэнні.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста мы будзем шукаць на іх адказы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.