Сёлета ў краіне пачатак сезона палявання на капытных супаў з пачаткам сезона здабычы зайца-русака і зайца-беляка.
Ён будзе доўжыцца з першай суботы кастрычніка да першай суботы лістапада. Паляванне дазволена ў светлы час сутак на жывёл любога полу і ўзросту з падыходу з ганчакамі, якія маюць палявыя дыпломы па зайцу і (ці) лісіцы. З адным ганчаком могуць паляваць да трох паляўнічых. Спосаб здабычы — зброевы, калі выкарыстоўваецца гладкаствольная стрэльба з патронамі са шротам. Ахвотныя могуць паляваць бяззброевым спосабам — з хартамі і лоўчымі птушкамі.
Нагадваем, што незаконнае паляванне цягне адміністрацыйную адказнасць (штраф ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй ці без прылад палявання і з пазбаўленнем спецыяльнага права на паляванне) і крымінальную (ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю).
Сяргей РАСОЛЬКА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.