У год культуры навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі знаходзяць новыя формы працы з аўдыторыяй. На мінулым тыдні ў музеі быў распачаты музычна-мастацкі праект, альбо, як назвалі яго самі арганізатары, цыкл рэгулярных культурных адкрыццяў і сенсацый.
Праект прадугледжвае цікавую форму прэзентацыі мастацкага твора: глядач апынаецца не на звычайным вернісажы, а трапляе на канцэрт класічнай музыкі. Адзін з куратараў цыкла Алена Набароўская гаворыць:
— Аб’яднанне розных відаў мастацтва ў нашым музеі практыкуюць даволі часта. І практычна заўсёды гэта атрымліваецца ўдала: жывапіс, музейныя інтэр’еры і класічная музыка разам утвараюць гарманічнае спалучэнне. У мінулым годзе мы рабілі падобны праект «Палітра любімай класікі» з аркестрам пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Сёлета працуем з дырыжорам і фагатыстам Аляксеем Фраловым. Праект і канцэпцыя былі распрацаваны цалкам па яго ініцыятыве. Дырыжор кажа, што марыў многія гады «падгучыць» мастацкія шэдэўры. Праект прадугледжвае прэзентацыю аднаго жывапіснага твора. На адкрыцці цыкла быў прадстаўлены партрэт Міхала Казіміра Агінскага. У наступны раз плануем выстаўляць творы з калекцыі заходнееўрапейскага мастацтва. Гледачы пазнаёмяцца са шведскім, польскім жывапісам. Канцэрты, звязаныя з іншымі дзяржавамі, плануем праводзіць у супрацоўніцтве з іх пасольствамі, гэта дазволіць вывесці мерапрыемства на больш маштабны ўзровень.
Цыкл мастацка-музычных адкрыццяў плануецца праводзіць кожны месяц.
Вікторыя АСКЕРА
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.