Мы прастуджваемся пад уздзеяннем холаду, які зніжае імунітэт. Мікробам толькі таго і трэба — яны пачынаюць хутка размнажацца. Вось і насмарк.
Бывае, праўда, што ў запаленні слізістай абалонкі носа вінаватыя нейкія раздражняльнікі — механічныя або хімічныя (вядомы насмарк мукамола, каменячоса ці таго ж слесара). Цяжкія, буйныя часціцы пылу могуць механічна пашкоджваць эпітэлій і выклікаць запаленне.
Шмат негатыўных фактараў — шмат і прэпаратаў для барацьбы.
— У якасці асноўнай тэрапіі дарослым рэкамендуюцца сасудазвужальныя і супрацьмікробныя прэпараты, — зазначае ўрач-атарыналарынголаг цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі №2 г. Мінска Вольга СТАРАВОЙТАВА. — У склад кропляў і спрэяў уваходзяць, напркылад, нафцізін, оксіметазалін, эфедрын, якія аказваюць супрацьацёчнае дзеянне, яны змяншаюць прыток крыві, і чалавеку становіцца лягчэй дыхаць. Антыбактэрыяльнае ўздзеянне аказваюць сульфаніламідныя прэпараты, неаміцын, ёдынол... Хутка зменшыць запаленне і зняць ацёк слізістай можна з дапамогай глюкакортыкастэроідаў — дэксаметазону, гідракартызону, флутыказону і інш. Антыгістамінныя прэпараты эфектыўна пазбаўляюць свербу і знімаюць ацёк. Прэпараты ментолу, эўкаліпту, камфары, бораментол адносяць да ліку сродкаў, якія, што называецца, адцягваюць увагу.
Любыя водныя або масляныя кроплі, інгаляцыі нельга праводзіць больш за 8-10 дзён (у рэдкіх выпадках урач прызначае да 2 тыдняў). Таму што працяглае прымяненне абумоўлівае развіццё паталагічнага працэсу.
У лячэнні насмарку прымяняюцца і солевыя растворы для прамывання носа, ёсць прэпараты серабра (пратаргол) — гэта антысептык з супрацьзапаленчым, вяжучым эфектам; мукалітыкі — ацэцілцыстэін, натрыя гідракарбанат — разжыжаюць слізь і спрыяюць яе вывядзенню. Акрамя таго, могуць прызначацца і імунамадулятары — для павышэння агульнай устойлівасці арганізма.
Сродкі для лячэння насмарку вельмі разнастайныя, могуць уключаць у свой склад адзін або некалькі кампанентаў. Так што каб не патраціць грошы дарма, парайцеся з вашым урачом.
Святлана БАРЫСЕНКА
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.