Вы тут

Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен наведае Беларусь


Старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Крысцін Мутонен наведае Беларусь. Дэталі яе візіту абмяркоўваліся на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім у межах яго ўдзелу ў восеньскім пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Скоп'і (Македонія). Асобным пунктам размовы стала падрыхтоўка да правядзення 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў наступным годзе.


Акрамя гэтага, Віктар Гумінскі абмеркаваў сітуацыю ва Украіне з Генеральным сакратаром АБСЕ Ламбэртам Заньерам. Спадар Заньер адзначыў, што Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе высока ацэньвае ролю Беларусі ва ўрэгуляванні крызісу ў краіне-суседцы. Станоўча была адзначана і дамоўленасць, якая нядаўна дасягнута ў Мінску ў фармаце трохбаковай кантактнай групы па Украіне аб развядзенні сіл і сродкаў.

Высокую зацікаўленасць да нашай краіны праявілі і парламентарыі іншых дэлегацый, напрыклад Аўстрыі, Арменіі, Балгарыі, Швейцарыі. Віктар Гумінскі правёў з імі шэраг двухбаковых сустрэч.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Да сустрэчы з парламентарыямі свету

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».