Расія даставіла ў Сірыю найноўшую сістэму армейскай ППА С-300В4 звышдалёкага дзеяння, здольную збіваць крылатыя ракеты.
Пра гэта паведамляе Fох Nеws са спасылкай на крыніцы ў Вашынгтоне. Комплекс, па даных амерыканскай разведкі, быў дастаўлены ў мінулыя выхадныя на ваенна-марскую базу ў сірыйскім Тартусе. Як адзначае Fох Nеws, гэта першы выпадак размяшчэння С-300В4 за межамі Расіі. Пры гэтым крыніцы паказваюць, што ў «Ісламскай дзяржавы» і «Джэбхат ан-Нусры» няма авіяцыі і крылатых ракет, супраць якіх прызначаны дадзены комплекс. Таму з'яўленне С-300В4 у Сірыі можа азначаць, што Расія прыкладае намаганні для абароны ад патэнцыйнага нападу з боку ЗША і іх саюзнікаў.
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
На што здольная абноўленая версія кабінета?
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.