Вы тут

Студэнты-лесаводы аднаўляюць угоддзі


Студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пачалі «працоўны семестр» на аднаўленні пашкоджаных ураганамі лясоў.


Як расказалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, 60 студэнтаў чацвёртага курса лесагаспадарчага факультэта і больш за 40 другакурснікаў факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці БДТУ прыступілі да пасадак лесу ў лясгасах, што найбольш пацярпелі ад ліпеньскіх ураганаў — Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бараўлянскім. Ужо за першы дзень работы будучыя спецыялісты лясной пасадзілі амаль 10 гектараў новых насаджэнняў. «Працоўны семестр» будзе доўжыцца ў іх паўтара месяца.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Найлепшая практыка для будучых спецыялістаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».