Вы тут

Не пакінуць з праблемамі сам-насам


У краіне праходзіць штогадовая рэспубліканская дабрачынная акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», якую традыцыйна ладзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Сёлета яна будзе доўжыцца да 13 кастрычніка, падчас акцыі па ўсёй краіне адбудуцца больш за 200 розных мерапрыемстваў.


Валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае Сэрца» наведваюць адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту, ветэранаў вайны і працы, дапамагаюць ім у навядзенні парадку і прыбіранні дамоў і прысядзібных тэрыторый. Галоўная мэта акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» — пераемнасць пакаленняў праз прыцягненне ўвагі моладзі да праблем людзей сталага веку. Прычым валанцёры паспяваюць прыйсці на дапамогу не толькі ім. Вось некалькі такіх прыкладаў.

Валанцёрскі атрад Смалявіцкай раённай гімназіі арганізаваў акцыю «Незабудка». Яго члены — а гэта 15 падлеткаў — наведалі пенсіянераў, ветэранаў, адзінока пражываючых у прыватных дамах і аказалі ім дапамогу ў прыбіранні ўчасткаў, зборы яблыкаў, навядзенні парадку ў жыллі. А найбліжэйшым часам, як расказала педагог-арганізатар гімназіі Ганна Яўсеева, члены атрада збіраюцца наведаць сацыяльна-педагагічны цэнтр, для выхаванцаў якога сабралі патрэбныя рэчы.

Навучэнцы Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя Ігар Капусцін, Кірыл Ромаш, Андрэй Мірончык дапамаглі ў прыбіранні тэрыторыі і зборы яблыкаў 94-гадоваму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Як расказаў першы сакратар Чэрвеньскага райкама БРСМ Вячаслаў Клімовіч, у дзень нашага звароту ўжо іншыя валанцёры ўскапалі градкі 93-гадовай бабулі. А валанцёры Дзмітрый Сановіч, Марыя Гільніч наведалі Смілавіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр і перадалі выхаванцам канцылярскія прыналежнасці.

Міхаіл Шалапо, вучань 11 класа мядзельскай гімназіі-інтэрната, у вольны час арганізаваў іншых валанцёраў, і яны кампаніяй прыбралі на брацкай магіле загінулых у вайну салдатаў і партызан. Такая акцыя праходзіць штогод, але Міша вырашыў зладзіць яе сёлета раней звычайнага.

У аграгарадку Хожава Маладзечанскага раёна валанцёры не толькі дапамаглі адзінокаму чалавеку прыбраць прысядзібную тэрыторыю, але і паскладвалі дровы з брыкетам. Добрых спраў шмат не бывае! Далучайцеся!


Дапамаглі манастырам і храмам


Учора ў Фаніпалі падвялі вынікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ «Аднаўленне святынь Беларусі» на тэрыторыі Міншчыны. Перад тым рэгіянальныя этапы прайшлі ва ўсіх раёнах прысталічнай вобласці. Так, сёлета дзякуючы валанцёрам руху «Добрае Сэрца» на Міншчыне набылі абноўлены выгляд больш за паўсотні культавых аб'ектаў.


Яркім дадаткам да мерапрыемства стала прэзентацыя фотакарты добраўпарадкаваных святынь вобласці, якая была ўпершыню прэзентавана ў 2014 годзе. Праект з'яўляецца ўнікальным, а цяпер яшчэ і традыцыйным для маладзёжнай арганізацыі. Адзін погляд на фотакарту адразу дапаможа ў вызначэнні маршруту па наведванні святых месцаў і культавых аб'ектаў Мінскай вобласці.

За некалькі дзён да таго валанцёры руху «Добрае Сэрца» падвялі вынікі гэтай жа акцыі на сталічным узроўні. З сакавіка па кастрычнік бягучага года яе ўдзельнікі аказалі садзейнічанне 25 культавым аб'ектам Мінска, прысталічнага раёна і Мінскай вобласці. Усяго ў акцыі прынялі ўдзел больш за 300 сталічных валанцёраў, якія займаліся зборам ураджаю ў садах манастыроў, рознымі будаўнічымі работамі (дэмантажом перакрыццяў, прыборкай будаўнічага смецця і інш.), добраўпарадкаваннем тэрыторыі: акультурваннем тратуарнай пліткай, пакосам і прыбіраннем травы, апалай лістоты, прыбіраннем памяшканняў храмаў.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» ўпершыню стартавала ў 2014 годзе і з тых часоў па ўсёй краіне была аказана дапамога ў добраўпарадкаванні соцень святынь. Яна рэалізуецца з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.