Вы тут

Эканомім грошы. Пара пачынаць*


Не проста заначка

Хутчэй за ўсё ўсе мы ўжо пакрысе эканомім грошы, адкладаючы іх «у панчоху» або на дэпазіт. Цікава, а які працэнт паступленняў павінен ісці ў ашчадны фонд?

* Эксперты раяць зберагаць мінімум 10% ад сукупнага даходу.

* Агульная сума зберажэнняў на неспадзяваны выпадак павінна забяспечваць выдаткі на перыяд не менш за 6 месяцаў.

* Наяўнасць зберажэнняў на непрадбачаныя выдаткі дае пачуццё абароненасці і надае ўпэўненасці ў выпадку хваробы, звальнення ці неабходнасці аддаць аўтамабіль у рамонт.

Галоўнае правіла зберажэнняў: плаці сабе ў першую чаргу.

Скарбонкі добрыя для дробязі, але пры сур'ёзным падыходзе варта падумаць аб ашчадных рахунках. Калі захоўваць грошы дома, то сума зберажэнняў будзе заставацца нязменнай. Калі ж адкрыць дэпазіт, то сума ўкладу будзе павялічвацца не толькі падчас папаўнення рахунку, але і за кошт назапашвання працэнтаў.

Выбіраем уклад

Існуе некалькі ашчадных механізмаў, уключаючы традыцыйныя ўкладныя рахункі «да запатрабавання», тэрміновыя дэпазітныя рахункі, ашчадныя сертыфікаты і індывідуальныя пенсійныя рахункі.

Тэрміновыя дэпазіты падраздзяляюцца на безадзыўныя і адзыўныя. Па безадзыўных дэпазітах вяртанне ўкладу да заканчэння тэрміну дагавора не прадугледжана. Па адзыўных — па патрабаванні ўкладчыка сума дэпазіту можа быць вернута датэрмінова.

Падбор дэпазіту ў 4 этапы:

1. Вызначыць мэту назапашвання зберажэнняў.

2. Вырашыць, наколькі важная магчымасць хутка вярнуць свае грошы. Гэта называецца ліквіднасцю.

3. Вызначыцца з памерам дэпазіту.

4. Знайсці прапанову з лепшай працэнтнай стаўкай пры мінімальным памеры банкаўскіх збораў.

Напрыклад, калі вы хочаце мець магчымасць у любы час зняць грошы з рахунку праз банкамат, то вам патрабуецца высокаліквідны ашчадны рахунак. Як правіла, традыцыйны ўкладны рахунак ці ўклад «да запатрабавання» прапануе найбольш высокі ўзровень ліквіднасці, але пры гэтым працэнтная стаўка па ім значна ніжэйшая, чым па тэрміновых дэпазітах.

З гэтых двух варыянтаў больш высокую працэнтную стаўку банкі прапаноўваюць па тэрміновых укладах (дэпазітах). Але трэба прымаць у разлік, што з даходаў, атрыманых па дэпазітах у беларускіх рублях, размешчаных на тэрмін менш як 1 год, і па дэпазітах у замежнай валюце, размешчаных на тэрмін менш за 2 гады, прадугледжана спагнанне падаходнага падатку.

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.