Вы тут

У ЗША прапанова рукі і сэрца абярнулася канфузам


У ЗША жаданне мужчыны прапанаваць каханай руку і сэрца абярнулася канфузам.


Інцыдэнт адбыўся падчас бейсбольнага матча на адным з стадыёнаў Нью-Ёрка. Фанат каманды New York Yankees вырашыў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне, але ў самы адказны момант здарылася няўдача — пярсцёнак выскачыў са скрыначкі і пакаціўся. Гэты момант трапіў на відэа. На пошукі каштоўнасці кінуліся ўсе балельшчыкі, якія былі побач. На шчасце, праз літаральна пару хвілін пярсцёнак быў знойдзены, пасля чаго мужчына паўтарыў сваё пытанне, а яго любая адказала згодай пад аглушальныя авацыі стадыёна.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: А дзе пярсцёнак?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.