Вы тут

Уначы чакаюцца замаразкі


Сапраўды халоднае і няўстойлівае надвор'е захаваецца ў нашай краіне і ў выхадныя, паведамляе галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана РЫБАКОВА.


У пятніцу на тэрыторыі Беларусі будуць гаспадарыць атмасферныя франты і халодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы. Удзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература ўдзень будзе дасягаць плюс 7—13 градусаў. І ў выхадныя Беларусь застанецца пад уплывам атмасферных франтоў і паўночнага холаду. У суботу і нядзелю будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, па паўночным захадзе — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—9 градусаў, а ўдзень чакаецца ад плюс 6 да плюс 13 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, ужо на наступным тыдні атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю нашай краіны, але на іх месца прыйдзе халодны скандынаўскі антыцыклон. Дажджоў паступова стане менш, але будзе яшчэ больш холадна, калі тэмпературны фон акажацца нават на 2—4 градусы ніжэй за кліматычную норму. Яшчэ ў панядзелак па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2—7 цяпла, а ўдзень складзе ад плюс 5 да плюс 11 градусаў. Надалей да нас завітае хваля холаду позняй восені. У аўторак і сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымы невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах сіноптыкамі прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, а ў асобных раёнах магчымы замаразкі да мінус 4 градусаў. Холадна будзе і ўдзень, калі прагназуецца ўсяго 3—10 цяпла. Нагадаю, што пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра да плюс 8 градусаў на працягу 5 дзён, у жыллёвы сектар даюць цяпло. Чакаем.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.