Вы тут

Распачаўся Тыдзень маці


Яго мэта — падтрымаць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, умацаваць сямейныя каштоўнасці, павысіць прэстыж мацярынства і адказнага бацькоўства.


На працягу тыдня ў абласных, гарадскіх і раённых выканкамах пройдуць урачыстыя прыёмы, узнагароджанні ордэнам Маці. Будуць ушаноўваць таксама сямейныя пары, што адзначылі сярэбраны ці залаты юбілей, маці, якія жывуць у вёсках (у рамках Сусветнага дня сельскіх жанчын). У радзільных дамах павіншуюць беларусак, якія нарадзілі ў Дзень маці.

Адзінокіх пажылых жанчын наведаюць у рамках дабрачыннай акцыі «Міласэрнасць». З цёплымі словамі завітаюць у аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва, бальніцы сястрынскага догляду, дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў.

У чацвер у Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы чакаецца дабрачынны вечар балета для шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. У пятніцу ў Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца канцэрт стыпендыятаў Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума. А ў суботу Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і быту правядзе тэматычную праграму «Матчына хата».

Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для шматдзетных мам 14 кастрычніка арганізуе Міністэрства юстыцыі. Прававую дапамогу можна будзе таксама атрымаць у спецыялістаў на выставе «Мацярынства і дзяцінства», якая пройдзе ў сталіцы з 13 па 16 кастрычніка.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Запрашаем на балет і да юрыстаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».