Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі $4,755 млрд


Па выніках верасня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 43,1 млн долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 кастрычніка склалі 4,755 млрд долараў у эквіваленце, паведамляюць у прэс-службе Нацбанка.


Як адзначаюць спецыялісты фінансавага рэгулятара, у нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на гэту дату павялічыўся на 60 млн долараў і склаў 5,245 млрд долараў у эквіваленце. Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў Беларусі і Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах акцыянернага таварыства Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне Нацбанкам і ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рэзервы плюсуюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».