Вы тут

Райцэнтр Сянно ў мінулую суботу стаў сталіцай «Дажынак» Віцебшчыны


Падчас падрыхтоўкі да свята ўтульны гарадок значна папрыгажэў. Тут адрамантавалі аб'екты сацыяльнага прызначэння, адкрылі новыя. Сярод ганаровых гасцей на «Дажынках» Прыдзвіння быў знакаміты расійскі спартсмен, парламентарый Мікалай Валуеў.


стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Шарс­тнёў  уручае дыплом філіялу «Гараны-Агра».

На жаль, сёлета на тэрыторыі паўночнай вобласці краіны былі складаныя ўмовы надвор'я для працы на зямлі. Дажджы падчас жніва лілі амаль штодня. Ды і падчас сяўбы неба не радавала аграрыяў. Але вяскоўцам ёсць чым ганарыцца.

Мікалай Шарстнёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама, віншуючы аграрыяў, падкрэсліў, што нават у няпростых умовах намалот у некаторых раёнах перавысіў 50 тысяч тон. Сярод іх: Віцебскі, Дубровенскі, Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Талачынскі. Рэкардсменам стала Аршаншчына — 101,3 тысячы тон — уклад у агульны каравай. А ў цэлым на Віцебшчыне намалацілі каля 880 тысяч тон збожжа.

Што тычыцца «брэнда» Беларусі — бульбы, сёлета яе ўраджайнасць больш за 300 цэнтнераў з гектара, — гэта больш, чым летась.

— «Дажынкі» — важны сацыяльна-культурны праект... Ён выхоўвае любоў і павагу да зямлі і працы, спрыяе навядзенню парадку, добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Мы дзякуем будаўнікам, камунальным службам за зладжаную і дзейсную працу. Змяніўся, папрыгажэў горад Сянно. Важна, што пры падрыхтоўцы да свята асаблівая ўвага надаецца аб'ектам сацыяльнага прызначэння. Гэта сапраўдны падарунак для жыхароў райцэнтра,— павіншаваў землякоў губернатар.

Усяго за год вяліся работы на 180 аб'ектах. На «Дажынках» адкрылі Палац урачыстых абрадаў і фантан «Маладыя» каля яго, фізкультурна-спартыўны комплекс. Больш прывабна выглядаюць парк і сквер, якія атрымалі «другое жыццё».

Ганаровы госць — Мі­ка­лай Ва­лу­еў.

Знакаміты баксёр Мікалай Валуеў адзначыў, што раней не быў на «Дажынках» рэгіянальнага ўзроўню. Падзякаваў за хлебасольны прыём і магчымасць яшчэ больш даведацца пра жыццё беларускай глыбінцы. Палітык наведаў спаборніцтвы асілкаў сяла, падворкі, дзе рэалізоўваліся прадукты харчавання, вырабы рамеснікаў. З задавальненнем пакідаў аўтографы і фатаграфаваўся з тымі, хто яго прасіў.

Па традыцыі праграма «Дажынак» была насычаная. Адбыліся шэсце, тэатралізаванае прадстаўленне. Былі арганізаваныя выставы традыцыйнага касцюма Сенненшчыны, караваяў, сельскагаспадарчай тэхнікі. працавалі майстар-класы народных умельцаў. Сваё майстэрства прадэманстравалі супрацоўнікі МНС.

Надоўга тутэйшым жыхарам і гасцям свята запомняцца святочны канцэрт, феерверк і сама атмасфера свята.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Фота Аляксея СПАТКАЯ

Загаловак у газеце: Насуперак надвор'ю

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.