Вы тут

Падчас "залатога тыдню" ў Кітаі перавезена 662 млн. пасажыраў


За тыдзень з 1 па 7 кастрычніка - падчас святкавання Нацыянальнага свята КНР - дарожны і водны транспарт краіны абслужыў 662 млн. пасажыраў. 


Гэта афіцыйныя вынікі Міністэрства транспарту КНР, якія прыводзіць "Жэньмінь жыбаа" анлайн". У прыватнасці, паслугамі дарожнага транспарту скарысталіся 649 мільёна чалавек пры павелічэнні на 1,5 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Водным транспартам было перавезена 13,2 млн. чалавек -- рост на 7,7 працэнта.

Паводле дадзеных, на легкавыя аўтамабілі прыйшлося 83,9 проц. усяго дарожнага транспарту. Пасажыраў штодня перавозілі 830 тыс. аўтобусаў далёкага накіравання. 

Сямідзённыя канікулы з нагоды Дня ўтварэння КНР (1 кастрычніка) называюць "залатым тыднем". Гэты час традыцыйных адпачынкаў і масавых падарожжаў. Многія кітайцы адпраўляюцца ў турыстычныя паездкі. Па дадзеных, апублікаваных Дзяржаўным упраўленнем па справах турызму КНР, у гэтым годзе ў святочныя дні па ўсёй краіне падарожнічалі 593 млн. турыстаў, што на 12,8 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Даходы ад турызму дасягнулі 482,2 млрд юаняў ( $71,97 млрд.)  з прыростам на 14,4 %.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».