Вы тут

У Паднябеснай з'явіўся першы газетны кіёск-аўтамат


Аўтаматычны "інтэлектуальны" кіёск стаў даступны для жыхароў Ханчжоу. Ён прымае людзей без кіяскёраў, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Акрамя продажу газет і часопісаў, тут можна праглядзець прэсу, купіць прадукты харчавання, скарыстацца бесправадным Інтэрнэтам, атрымаць інфармацыю аб грамадскіх мерапрыемствах, урадавую інфармацыю і скарыстацца іншымі функцыямі абслугоўвання. Зараз аўтамат знаходзіцца ў працэсе рэгулявання. Адна за адной укараняюцца розныя функцыі, такія як купля квіткоў на цягнік, выплата крэдыту па карце, папаўненне балансу мабільнага тэлефона, браніраванне гасцініц, запыт інфармацыі аб грамадскім транспарце. 

Гэта першы падобны газетны кіёск-аўтамат у Кітаі. У Ханчжоу плануецца паступовае распаўсюджванне такіх кіёскаў, а таксама павышэнне іх да ўзроўню гарадскіх культурных кіёскаў з рознымі паслугамі. Такім чынам, газетныя кіёскі сапраўды ператворацца ў "вокны культуры", да канца гэтага года плануецца ўстаноўка ад 20 да 30 кіёскаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».