Вы тут

15 прадметаў з нечаканым тэрмінам прыдатнасці


Мы заўсёды памятаем, што трэба праверыць тэрмін прыдатнасці малака, касметычных сродкаў, але пакідаем без увагі велізарную колькасць побытавых рэчаў, якія атачаюць нас часам даўжэй, чым было б варта. Прапануем разам з намі правесці рэвізію там, дзе яна патрэбна не менш, чым у халадзільніку.


У спальні

Падушка — 2—3 гады

Падушка з любым напаўняльнікам з часам стане прыстанкам для пылавых кляшчоў, а непазбежная страта формы — прычынай болю ў шыі.

Хатнія тапачкі — 6 месяцаў

Тапачкі — ідэальны асяродак для грыбка. Рэкамендуецца частая і стараннае мыццё.


У ваннай

Мачалка — 6 месяцаў, губка — 2 тыдні

У мачалках і губках утвараюцца грыбок і цвіль. Натуральныя і сінтэтычныя мачалкі можна пракіпяціць, калі яны зроблены з трывалага матэрыялу.

Ручнік — 1—3 гады

Мокрыя ручнікі — ідэальны асяродак для бактэрый. Не дапаможа нават частая сцірка.

Зубная шчотка — 3 месяцы

Іх варта мяняць не толькі пры першай дэфармацыі шчацінак, але і пасля перанесенай прастуды ці грыпу, інакш ёсць рызыка захварэць зноў.

Перакіс вадароду — 2 месяцы

Праз 2 месяцы пасля адкрыцця перакіс ператвараецца ў звычайную ваду. У закрытым выглядзе ён захоўваецца не больш за год.


На туалетным століку

Расчоска — 1 год

Расчоску варта мыць як мінімум раз на тыдзень і мяняць на новую раз на год. Калі расчоска з натуральных матэрыялаў, то мяняць яе трэба раз у 7—10 месяцаў.

Парфума — 1—4 гады

Духі і парфумерная вада з эфірнымі алеямі могуць захоўвацца 3 гады ў закрытым стане, 2 гады ў адкрытым. Туалетная вада — да 4 гадоў у закрытым і 2 гады ў адкрытым.


У дзіцячым пакоі

Пустышка — 2—5 тыдняў

Латэксныя соскі варта мяняць незалежна ад частаты выкарыстання і знешняга стану. Латэкс лёгка трэскаецца, і ў мікратрэшчынах збіраюцца мікробы.

Аўтакрэсла — 6—10 гадоў

Пластмаса і пена з часам страчваюць свае ўласцівасці і форму і ўжо не могуць паўнавартасна абараніць дзіця. Так што набываць яго з рук — не лепшая ідэя.


На кухні

Спецыі — 1—3 гады

З часам спецыі страчваюць свой смак і водар. Молатыя прыправы, як правіла, жывуць не даўжэй за 6 месяцаў.

Мука — 6—12 месяцаў

Згодна ДАСТу мука першага гатунку можа захоўвацца 6 месяцаў, а вышэйшага — 12.


У кладоўцы

Вогнетушыцель — 15 гадоў

Калі на ім відны механічныя пашкоджанні, напрыклад, трэшчыны на шлангу, то варта тэрмінова правесці дыягностыку.

Сродак ад насякомых — 2 гады

Праз 2 гады ад эфектыўнасці такіх сродкаў не застанецца і следу.

Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.