Пажадаць здароўя і прыгажосці жанчыне можна, як усе. Але ж адкуль узяцца здароўю і прыгажосці? Хіба не лепш пажадаць тое, ад чаго гэта залежыць?
Ад чаго яно залежыць? Ад суладдзя з самой сабой ды мужам. Простыя словы. А што на справе?
А ў жыцці мы часта бачым вось што: жанчына папракае мужа: «Ты такі небарака, мала робіш, а што робіш — дык лепш бы не рабіў. Прыйдзецца зноў самой». І перастае быць жанчынай... Арыентаванасць душы — гэта ключ. Знайсці наймалую нагоду для пахвалы — значыць правільна арыентаваць сваю душу на пазітыў і, разам з тым, арыентаваць мужа... Мужчыну трэба што? Каб заўважылі яго любы, нават самы дробязны высілак, пахвалілі, праявілі клопат, радасць. І тады мужчына, як люстэрка, адорыць тым жа — і ў яго будуць сілы на подзвігі. Інакш адкуль узяцца сілам, калі нічога, акрамя лаянкі, не пачуць ад жанчыны, якую калісьці пакахаў, з якой звязаў сваё жыццё, узяўшы адказнасць за свой пра яе клопат? У чым стымул жыць? Што рабіць з гэтай жанчынай? Піць? Засунуцца ў тэлевізар? Сысці? З'ехаць на рыбалку? Менавіта пра гэта вельмі дакладна і лаканічна напісаў Ігар Губерман:
«Хвалите, бабы, мужиков:
мужик за похвалу
достанет месяц с облаков
и пыль сметет в углу».
Валерый, г. Віцебск
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.