Вы тут

У Беларусі праходзіць Дзень стандартызацыі


Стандартызацыя мае вялікае значэнне для развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы любой краіны, садзейнічае выпуску бяспечнай і якаснай прадукцыі, павышэнню яе тэхнічнага ўзроўню і канкурэнтаздольнасці, эканоміі рэсурсаў, ліквідацыі тэхнічных бар'ераў у гандлі.


Як адзначылі ў Дзяржстандарце, сёння ў краіне ў гэтай сферы дзейнасці фарміруецца новая заканадаўчая аснова, якая ўлічвае нормы Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), назапашаную правапрымяняльную практыку, падтрымлівае развіццё айчыннай прамысловасці і бізнесу, забяспечвае збалансаваныя інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў. Новыя праекты законаў аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі, ацэнцы адпаведнасці і акрэдытацыі ўжо адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

У 2016 годзе ў Беларусі быў прыняты шэраг дзяржаўных стандартаў у машынабудаванні, электратэхніцы, радыёэлектроніцы і сувязі, хіміі і нафтахіміі, будаўнічай індустрыі, харчовым сектары.

Узровень гарманізацыі прынятых дзяржаўных стандартаў з міжнароднымі і еўрапейскімі патрабаваннямі перавышае 50%. У Дзяржстандарце падкрэслілі, што паслядоўная работа па выкарыстанні міжнародных і еўрапейскіх стандартаў дае магчымасць краіне своечасова далучацца да агульнай базы нормаў, якія ўжываюцца на розных рынках, і забяспечваць давер да айчыннай прадукцыі. Пры гэтым істотна эканомяцца выдаткі прамысловасці і бізнесу на ажыццяўленне экспартных паставак, хутчэй з'яўляюцца на рынку інавацыйныя вырабы, пашыраюцца магчымасці для ўдзелу ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Калі гаварыць аб распрацоўцы стандартаў, у 2016 годзе ажыццяўляецца работа больш чым па 340 тэмах у адпаведнасці з Планам дзяржаўнай стандартызацыі. У ліку асноўных тэм — аграпрамысловы комплекс, машынабудаванне, электратэхніка і прыборабудаванне, энергаэфектыўнасць і рэсурсазберажэнне, хімія, лёгкая прамысловасць.

У Дзяржстандарце падкрэслілі, што з развіццём працэсаў еўразійскай інтэграцыі, адным з ключавых інструментаў якой прызнаныя тэхнічныя рэгламенты, што вызначаюць адзіныя абавязковыя патрабаванні да прадукцыі і правілы яе доступу на агульны рынак, істотна ўзрос аб'ём распрацовак і прыняцця міждзяржаўных стандартаў (ДАСТ). Менавіта гэтыя дакументы забяспечваюць рэалізацыю тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС (Мытнага саюза) і адначасова ствараюць аснову для ўзаемнага гандлю ў рамках СНД.

Ужо сёння ўступілі ў сілу 35 тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, у распрацоўцы знаходзіцца 21 рэгламент, у 18 уносяцца змены.

Для выканання патрабаванняў прынятых тэхнічных рэгламентаў ужываецца больш за 10 000 ДАСТаў, якія вызначаюць патрабаванні да прадукцыі і метады яе выпрабаванняў. Але гэтага яўна недастаткова, таму краіны ЕАЭС, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь, занятыя распрацоўкай новых стандартаў і актуалізацыяй састарэлых нормаў.

Дзяржстандарт Рэспублікі Беларусь і ў далейшым працягне займаць актыўныя і ўпэўненыя пазіцыі ў сферы тэхнічнага рэгулявання не толькі ў нашай краіне, але і ў рамках інтэграцыйных утварэнняў, інвестуючы пры гэтым у доўгатэрміновае развіццё інстытутаў нацыянальнай стандартызацыі, метралогіі, акрэдытацыі і пацвярджэння адпаведнасці як асновы працэсу павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі дзяржавы.

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Загаловак у газеце: Стандарты ствараюць давер

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.