Вы тут

Медыяцыя дапамагае захаваць адносіны


Уладзімір паўгода абіваў парогі судоў, спрабуючы арганізаваць стасункі з сынам і вызначыць месца яго жыхарства з бацькам, а таксама вырашыць пытанне падзелу маёмасці. Пасля першай жа сустрэчы з медыятарам мужчына атрымаў магчымасць бачыцца з малым, а былая жонка адмовілася ад маёмасных прэтэнзій. Цяпер хлопчык праводзіць амаль аднолькава часу і з маці, і з бацькам. І гэта толькі адна гісторыя з сотняў тых, дзе медыятары дапамаглі людзям захаваць нервы і грошы.


— Зніжэнне нагрузкі на судовую сістэму і магчымасць захаваць пасля медыяцыі канструктыўнае партнёрства ў асабістых і працоўных адносінах — гэта асноўныя перавагі, што нясе ў сабе працэдура медыяцыі, — выказаўся Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі Беларусі падчас міжнароднага форуму «Камерцыйная медыяцыя ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі».

Гэтай жа думкі прытрымліваюцца і астатнія ўдзельнікі з 11 краін, якія за два дні работы абмеркавалі праблемы, якія існуюць у медыяцыі, спецыфіку работы і шляхі паляпшэння становішча ў медыяцыйнай сферы.

— Некалькі гадоў таму мы праводзілі падобнае мерапрыемства ў Бішкеку, і супрацоўніцтва, што склалася там, дзейнічае да гэтых часоў, — адзначыў Мішэль НУСБАЎМЕР, дырэктар праграмы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця па прававых рэформах. — Спадзяюся, мінскі форум стане такім жа плённым і мы працягнем рэгіянальны дыялог.

Па выніках з'явіліся пэўныя нарматыўна-прававыя і практычныя рашэнні. Медыятары зразумелі, як ім наладжваць сваю работу далей. Мінюст абазначыў, што яшчэ трэба адкарэкціраваць у існуючым заканадаўстве.

— У нас створаны някепскія ўмовы для развіцця інстытута медыяцыі. Трэба больш практычнай дзейнасці і распаўсюджвання інфармацыі пра гэтую працэдуру, у тым ліку праз сацыяльную рэкламу, — зазначыў Алег Сліжэўскі.

Нізкая інфармаванасць насельніцтва і недавер людзей да працэдуры медыяцыі, звыклая практыка замоўчвання канфліктаў — асноўныя праблемы, што стрымліваюць медыяцыю, адзначалася падчас форуму.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».