Вы тут

Радыё «Беларусь» зладзіла віктарыну-тэст «#clіckBELARUS»


Інтэрактыўную віктарыну-тэст «#clіckBELARUS» зладзіла для сваіх слухачоў міжнароднае радыё «Беларусь». Зрэшты, пацікавіцца гісторыяй і сучаснасцю нашай краіны, а таксама праверыць сваё веданне беларускай культуры і мастацтва можа кожны жадаючы, у тым ліку самі беларусы. Кожныя два тыдні на афіцыйным сайце http://www.radіobelarus.tvr.by і на старонках радыёстанцыі ў сацыяльных сетках будуць з'яўляцца ўсё новыя падборкі з 7 пытанняў, якія датычацца знакавых падзей і нашых знакамітых землякоў, славутых мясцін і гістарычных дзеячаў, сучасных брэндаў і нацыянальных традыцый Беларусі.


Дарэчы, як адзначыў адзін з аўтараў ідэі Павел Лазовік, віктарыну-тэст слухачы з розных краін заўважылі і ацанілі ўжо з першых дзён пасля старту: «Толькі за пяць дзён наш першы тэст прайшлі больш як 200 чалавек. Праўда, многія з іх «спатыкнуліся» на пытаннях адносна грузападымальнасці самазвала «БелАЗ» і геаметрычнай фігуры, у выглядзе якой узведзены будынак Нацыянальнай бібліятэкі». Тых жа, хто лічыць гэтыя пытанні занадта лёгкімі, творчая група міжнароднага радыё «Беларусь» запэўнівае: далей будзе цікавей і складаней!

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Беларусь у пытаннях і адказах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?