Вы тут

Паліцыя затрымала курыцу


Паліцыя шатландскага горада Дандзі выдала справаздачу аб затрыманні курыцы, якая парушала правілы дарожнага руху, паведамляе агенцтва UPІ.


У праваахоўныя органы звярнуліся аўтамабілісты, якія зранку заўважылі птушку на праезнай частцы дарогі. Нарад прыбыў на месца здарэння і заняўся пошукамі парушальніка. Праз некаторы час курыцу знайшлі і даставілі ў аддзяленне паліцыі, а затым перадалі прадстаўнікам Каралеўскага таварыства прадухілення жорсткага абыходжання з жывёламі. Цяпер супрацоўнікі дэпартамента спадзяюцца адшукаць яе ўладальніка і ўстанавіць, з якой мэтай птушка пераходзіла дарогу. А ў швейцарскай камуне Пантрэзіна ў чэрвені гэтага года мясцовая паліцыя беспаспяхова патраціла некалькі дзён на пошукі каровы, якая ўцякла ад фермера. Яе знайшлі ў кантоне Граўбюндэн, дзе жывёла спрабавала выбіць рагамі дзверы атэля.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.