Вы тут

У краіне пройдзе інавацыйны тыдзень


«ІNMAX'16» — менавіта пад такой назвай у канцы лістапада — пачатку снежня адбудзецца шэраг мерапрыемстваў для бізнесменаў-пачаткоўцаў. Галоўная ўмова ўдзелу — выкарыстанне ў сваіх праектах інавацыйных тэхналогій ці, прасцей кажучы, новаўвядзенняў. Для тых, хто прылічвае сябе да «стартапераў», ёсць добрая навіна: у вас яшчэ ёсць шаец далучыцца — заяўку на ўдзел можна падаць да 1 лістапада.


Арганізатарам інавацыйнага тыдня выступіў Мінгарвыканкам сумесна з Мінскім гарадскім тэхнапаркам. Яго кульмінацыяй стане двухдзённы Кірмаш ідэй «Smart patent 2016». У фокусе, як можна было здагадацца, зусім не інфармацыйныя тэхналогіі, а інавацыі ў сферы паслуг, адукацыі, медыцыны, асноўны акцэнт — на прамысловасць. Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Жанны Бірыч, ключавое адрозненне ад шэрагу падобных мерапрыемстваў у тым, што кірмаш будзе агульнадаступным: прыйсці ў павільён НВЦ «БЕЛЭКСПА», каб асабіста азнаёміцца з праектамі, зможа любы жадаючы. У маладых спецыялістаў і нават студэнтаў будзе магчымасць стаць часткай кампаніі, якая толькі пачынае свой шлях.

Аднак у першую чаргу мерапрыемства накіравана на пошук рэальных інвестараў. Сваю дапамогу гатова аказаць Нацыянальная акадэмія навук і профільныя міністэрствы, акрамя таго кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай найбольш цікавых праектаў, змогуць стаць рэзідэнтамі тэхнапарка. А гэта цягне за сабой мноства пераваг: магчымасць узаемадзеяння з іншымі, больш буйнымі прадстаўнікамі комплексу, ільготнае падаткаабкладанне, нізкі кошт арэнды. Так, летась добра зарэкамендаваў сябе праект па запуску ў працу 3D-прынтэра. Цяпер кампанія, якая прапанавала гэту ідэю, з'яўляецца рэзідэнтам тэхнапарка, а сам праект паспяхова функцыянуе.

Як адзначыў дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка» Уладзімір ДАВІДОВІЧ, ідэі беларускіх прадпрымальнікаў уяўляюць цікавасць не толькі для мясцовых, але і для замежных інвестараў.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Start up, увага, марш!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.