Вы тут

Белтэлерадыёкампанія атрымала правы на трансляцыю Алімпіяды


Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія краіны заключыла з кампаніяй Dіscovery Communіcatіons дагавор аб трансляцыі ў Беларусі Алімпійскіх гульняў. Дзеянне дагавора распаўсюджваецца на наступныя зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года ў Пхенчхане і летнюю Алімпіяду 2020 года ў Токіа.


Паводле дамовы, Dіscovery Communіcatіons перадала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі на ўмовах субліцэнзіі эксклюзіўныя аўдыявізуальныя правы на эфірныя тэлетрансляцыі і неэксклюзіўныя правы на радыётрансляцыі зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года і Алімпійскіх гульняў 2020 года. Галоўны медыяхолдынг краіны як нацыянальны вяшчальнік таксама атрымаў лічбавыя правы на кантэнт, які будзе транслявацца лінейнымі тэлеканаламі.

— Белтэлерадыёкампанія на працягу многіх гадоў з'яўлялася эксклюзіўным вяшчальнікам алімпійскіх трансляцый у Беларусі, і мы рады, што па-ранейшаму зможам прапанаваць нашым тэлегледачам і заўзятарам у свабодным доступе ўсе самыя яркія выступленні беларускіх атлетаў на алімпійскіх арэнах,  — адзначыў кіраўнік спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5» Аляксандр Казюкевіч.

— Дзякуючы гэтаму партнёрству мы становімся на крок бліжэй да дасягнення нашай агульнай мэты — каб Алімпійскія гульні паглядзела больш заўзятараў, чым калі-небудзь раней, — падкрэсліла Катаржына Кіелі, прэзідэнт і кіраўнік-дырэктар Dіscovery Networks у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Вялікія Гульні на нашых экранах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».