Вы тут

На Віцебшчыне палярнае ззянне цяпер можна ўбачыць 2—3 разы на год


Гэтымі днямі магутны паток сонечных часціц абрынуўся на Зямлю, што выклікала моцную магнітную буру. Гэта, у сваю чаргу, азначае, што ўвечары і ўначы на поўначы краіны можна было назіраць найпрыгажэйшае палярнае ззянне.


У мінулыя суткі ў нас адзначаліся ідэальныя сінаптычныя ўмовы для назірання гэтай прыроднай з'явы. Адсутнасць аблокаў і яснае неба — выдатная магчымасць паназіраць за палярным ззяннем. Напрыклад, уначы з 13 на 14 кастрычніка неба на некалькі гадзін афарбавалася рознакаляровымі выбліскамі. Больш за тое, аказалася, што ўспышкі былі такімі моцнымі, што іх змаглі ўбачыць нават жыхары Мінскага рэгіёна. Таксама рознакаляровае неба было відаць у іншых краінах — у Расіі, Літве і Нарвегіі. Калі ўначы ў нас ізноў будзе чыстае неба, то водбліскі гэтай з'явы жыхары Віцебскай вобласці змогуць убачыць і на выхадныя.

У любым выпадку, верагоднасць убачыць успышкі павялічваецца па меры набліжэння да поўначы Беларусі.

Навукоўцы заяўляюць, што палярнае ззянне не ўяўляе нейкай пагрозы для чалавека з нармальнай псіхікай. Гэтая з'ява сталася вынікам сонечнай актыўнасці, паведамляюць спецыялісты Інстытута фізікі НАН Беларусі.

Успышкі на Сонцы актывізаваліся, што і стала прычынай ззяння, або сонечнага ветру. Паводле слоў навукоўцаў, гэтая з'ява не заўсёды бывае пры сонечнай актыўнасці, а толькі ў тым выпадку, калі выкід сонечнай энергіі накіраваны ў бок Зямлі. У інстытуце адзначылі, што ніякай небяспекі для людзей палярнае ззянне не нясе. Выключэнні могуць складаць людзі з «тонкай» псіхікай, якія абвострана рэагуюць на любыя прыродныя з'явы. Яны таксама адзначылі, што на самай справе палярнае ззянне не такая ўжо і рэдкая для Беларусі з'ява. Слабае палярнае ззянне, напрыклад, у паўночнай частцы Віцебскай вобласці, калі прыгледзецца, можна ўбачыць 2—3 разы на год, запэўніваюць фізікі. Навукоўцы раскрылі сакрэт, як загадзя даведацца аб гэтым. Паводле іх слоў, на спецыялізаваных сайтах ёсць інфармацыя аб будучых магнітных бурах. Лепш арыентавацца на моцную магнітную буру і на сонечныя ўспышкі, якія накіраваны ў бок Зямлі. А яшчэ трэба прасіць у сіноптыкаў «чыстага» неба.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Палярнае ззянне даляцела і да сталіцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?