Вы тут

Дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда збіраюцца павысіць


Мінпрацы і сацабароны хоча ўзмацніць меры падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. Шэраг прапаноў утрымлівае праект новай рэдакцыі закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, што выхоўваюць дзяцей», які ўжо падрыхтаваны і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


У прыватнасці, бацькам дзяцей з інваліднасцю дадуць права працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (не больш, чым на палову стаўкі) ці дома і пры гэтым атрымліваць дапамогу па доглядзе. Таксама плануецца павысіць памер выплат па доглядзе малых з трэцяй і чацвёртай ступенню страты здароўя — са 100 да 120 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму. Акрамя таго, бацькі такіх малых змогуць разлічваць на дапамогу па доглядзе незалежна ад віду пенсіі, якую атрымліваюць (пакуль такое права ёсць толькі ў татаў і мам з інваліднасцю).

У цэлым у нашай краіне дзейнічае эфектыўная сістэма падтрымкі сем'яў з дзецьмі, лічыць намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі ведамства Марына АРЦЁМЕНКА. Дзяржаўнымі дапамогамі ахоплена амаль кожнае трэцяе дзіця — 557 тысяч чалавек. Летась выдаткі на гэтыя выплаты склалі 17 трыльёнаў недэнамінаваных рублёў, ці два працэнты ад ВУП.

Уводзяцца і новыя віды дапамог. З мінулага года, напрыклад, сем'і, якія адначасова выхоўваюць малога да трох гадоў і дзіця ва ўзросце ад трох да 18 гадоў, атрымліваюць выплаты ў памеры паловы бюджэту пражытковага мінімуму. Такую дапамогу даюць 167 тысячам чалавек.

Працягваецца праграма «Сямейны капітал». На 1 кастрычніка 2016 года ў Беларусбанку адкрыта амаль 26 тысяч дэпазітных рахункаў на агульную суму больш за 257 мільёнаў долараў. У тым ліку сёлета адкрыта 14 тысяч рахункаў на суму ў 141 мільён долараў.

— Летась пашыраны ахоп сем'яў паслугамі па доглядзе дзяцей. Права на паслугі нянькі дадаткова дадзена бацькам, якія выхоўваюць малых з інваліднасцю ва ўзросце да 18 гадоў. Раней атрымаць сацыяльную няньку маглі толькі сем'і з двайнятамі і дзецьмі-інвалідамі да чатырох гадоў. Акрамя таго, павялічана колькасць норма-гадзін у тыдзень для бацькоў з двайнятамі — з 12 да 20 гадзін, — падкрэслівае Марына Арцёменка.

Навацыі ў сямейнай палітыцы прадугледжвае і праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады. Сярод іх — развіццё сістэмы антыкрызіснай псіхалагічнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзіця з асаблівасцямі ў развіцці, аказанне падтрымкі падлеткам, што перажылі крызісныя сітуацыі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Плюс 35 рублёў у месяц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.