Вы тут

Чаму нашы ліфты не едуць у Расію?


У Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паступіла інфармацыя ад Міністэрства прамысловасці Беларусі аб абмежаванні канкурэнцыі на трансгранічным рынку ліфтавага абсталявання.


Так, Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі ў жніўні бягучага года быў накіраваны рэкамендацыйны ліст рэгіянальным фондам капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў аб прыярытэтным укараненні расійскага ліфтавага абсталявання, што не дазваляе беларускім вытворцам ліфтаў пастаўляць на рынак Расіі свае апошнія распрацоўкі, у тым ліку з выкарыстаннем расійскіх матэрыялаў і камплектуючых, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У такога кшталту дзеяннях бачацца прыкметы парушэння артыкула 75 «Агульныя прынцыпы канкурэнцыі» Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. У адрас Федэральнай антыманапольнай службы Расіі накіраваны ліст аб ацэнцы адпаведнасці дзеянняў Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі гэтаму Дагавору і Закону Расійскай Федэрацыі «Аб абароне канкурэнцыі» і прыняцці адпаведных мер.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?