Такое нелагічнае спалучэнне адразу прыцягнула ўвагу дарожнага патруля. А калі чалавек літаральна пабег цераз пераход на чырвоны сігнал святлафора, супрацоўнікі міліцыі зразумелі, што трэба затрымліваць. І як высветлілася, не памыліліся — расказала супрацоўніца Брэсцкага абласнога ўпраўлення ДАІ Наталля САХАРЧУК.
Чалавек гэты аказаўся асобай без пастаяннага месца жыхарства, знешні выгляд быў таму красамоўным сведчаннем, а вось элегантная дамская сумка яму мала пасавала. Ды ён і не стаў адпірацца, калі прывезлі для разбору ў Маскоўскі РАУС Брэста. Сумленна расказаў, што маёмасць украў, а скарыстацца чужым не паспеў. У сумцы побач з кашальком ды іншымі рэчамі знаходзіўся мабільны тэлефон, таму гаспадыню знайшлі хутка.
Злодзей затрыманы. Адсутнасць пастаяннага месца жыхарства, як вядома, не вызваляе ад крымінальнай адказнасці.
Святлана ЯСКЕВІЧ
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.