Вы тут

Літаратура — як падмурак Саюзнай дзяржавы


Другі з'езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы прайшоў у Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.


Прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам форуму зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі. У пасланні кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што на рахунку Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы ёсць паспяховыя сумесныя праекты.

«Дзякуючы вашым намаганням пераклады лепшых твораў сучасных беларускіх аўтараў рэгулярна з'яўляюцца на старонках расійскіх выданняў, а беларускія чытачы маюць магчымасць знаёміцца з творчасцю рускіх паэтаў, празаікаў, публіцыстаў», — падкрэсліваецца ў прывітанні. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю і ўзаемаўзбагачэнню беларускай і рускай літаратуры.

Як паведаміў карэспандэнт БЕЛТА, у сваім выступленні Ігар Бузоўскі адзначыў, што падобныя да гэтага з'езду мерапрыемствы зараз набываюць асаблівае значэнне для адстойвання агульнакультурных інтарэсаў. «Выклікі часу, якія сёння гучаць, абвастраюць патрабаванні, што прад'яўляюцца да літаратараў», — сказаў ён. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта выказаў шчырае спадзяванне, што слова пісьменніка будзе мець важкае значэнне ў фарміраванні Саюза Беларусі і Расіі.

Прывітанне форуму накіраваў таксама Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

На з'ездзе ў Маскве сабраліся каля 120 дэлегатаў з Беларусі, Расіі, а таксама палітычныя і грамадскія дзеячы з дзвюх краін. На форуме былі падведзены вынікі дзейнасці па захаванню і ўмацаванню духоўна-гістарычнага адзінства літаратур, краін, народаў. Быў абмеркаваны план сумеснай работы на бліжэйшыя 5 гадоў і перавыбраны склад кіруючых органаў саюза.

Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы быў утвораны на ўстаноўчым з'ездзе, які адбыўся ў снежні 2009 года ў Мінску. Галоўная задача саюза — садзейнічанне ўмацаванню сяброўскіх, палітычных і эканамічных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

У кулуарах пiсьменнiцкага з'езда, гутарачы з журналiстамi, намеснiк кiраўнiка Адмiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Iгар Бузоўскі заявiў, што сацыяльныя функцыi, якiя выконваюцца творчай элiтай у цэлым i пiсьменнiцкім асяроддзем у прыватнасцi, нельга ацэньваць выключна рублём.

Паводле яго слоў, тэма празмернай камерцыялiзацыi творчасцi i тым больш пытанняў, звязаных з узаемадзеяннем творчай элiты Саюзнай дзяржавы, павiнна не проста абмяркоўвацца, яе неабходна паставiць на парадак як адну з прыярытэтных. Ён адзначыў, што сучасныя эканамiчныя ўмовы, вядома ж, дыктуюць свае прыярытэты, аднак без падтрымкi творчыя сiлы не змогуць выконваць тыя сацыяльныя функцыi, якiя гiстарычна былi ўскладзеныя на iх грамадствам. «Недастатковае разуменне гэтых рэчаў прыводзiць да расхiствання i дэградацыi не толькi асобна ўзятых творчых аб'яднанняў, а, упэўнены, i каштоўнасцяў, якiя з'яўляюцца дзяржаўнымi асновамi, якiя мы павiнны не проста шанаваць, але i змагацца за iх», — падкрэслiў намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.

Iгар Бузоўскi запэўнiў, што выдаткi дзяржавы на падтрымку сацыяльна значнай лiтаратуры павiнны быць захаваны i адэкватныя выклiкам часу. «Друкаванае слова, якое застанецца ў стагоддзях, — гэта праца на будучыню, гэта падмурак для будучага развiцця дзяржавы», — сказаў ён.

Такую ж пазiцыю дзяржава займае i ў дачыненнi да сродкаў масавай iнфармацыi. «Нам перыядычна навязваецца, што яны павiнны быць цалкам самаакупнымi, — адзначыў Iгар Бузоўскi. — Але аб якой самаакупнасцi можа iсцi гаворка, калi мы гаворым пра сацыяльныя, культуралагiчныя функцыі? Гэта затратныя рэчы, яны вяртаюцца з часам. Манетызацыя адбываецца праз дзясяткi гадоў, але калi гэты падмурак мы разбурым, зруйнуецца наша будучыня».

Iгар Бузоўскi перакананы, што адстойванне каштоўнасцяў i iдэалаў — гэта ў тым лiку i адстойванне незалежнасцi дзяржавы. «Голас пiсьменнiцкага асяроддзя, голас творчага асяроддзя павiнен быць значна больш моцным у адстойваннi гэтай незалежнасцi, — сказаў ён. — Заявы асобна ўзятых пiсьменнiкаў, асобна ўзятых творчых асоб — гэта добра, але кансалiдаваць iх памкненнi павiнны менавiта такiя форумы, праз прадстаўнiцтва элiт Саюзнай дзяржавы».

Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта лiчыць, што выпрацаваныя стагоддзямi агульныя каштоўнасцi i iдэалы, уласцiвыя беларускаму i расiйскаму народам, дазволiлi выстаяць iм у Вялiкай Айчыннай вайне, спраўляцца з выклiкамi часу на працягу станаўлення дзяржаў.

«Незалежнасць — гэта нашы каштоўнасцi i iдэалы з асаблiвасцямi, уласцiвымi кожнаму народу, культуры, нацыянальнаму менталiтэту, якiя мы адстойваем, абараняем. Кансалiдавацца творчым элiтам неабходна менавiта на гэтым», — сказаў Iгар Бузоўскi.

Загаловак у газеце: Агульныя iдэалы i каштоўнасцi, або Літаратура — як падмурак Саюзнай дзяржавы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.