Вы тут

Тэст на клоўна


Нагуляліся ў пакемонаў, а ім на змену прыйшлі… “клоўны”. Не, не тыя з дзяцінства —  Нікулін, Янгібараў, Папоў і Клёпа з “Абэвэгэдэйкі”, —  а жудасныя пачвары з фільмаў жахаў. Яны літаральна ўварваліся ў рэальны свет і насамрэч пачалі сваё нашэсце.


На Захадзе набірае абароты новая форма вулічнага тэрору — на мінакоў нападаюць «клоўны». Агрэсіўныя блазны ў ЗША з'явіліся ў жніўні. Мясцовыя дзеці распавялі дарослым пра тое, што бачылі ў лесе людзей, апранутых у клоўнскія касцюмы, якія спрабавалі іх напалохаць. Спісаць усё на дзіцячыя фантазіі не атрымалася, бо неўзабаве ў гэтым жа лесе жудасных «клоўнаў» заўважыла жанчына. А яшчэ праз некаторы час іншая гараджанка сустрэла чалавека ў касцюме клоўна на вуліцы позна ўначы. Пасля гэтых выпадкаў паведамленні сталі паступаць з розных гарадоў ЗША. Восенню нашэсце клоўнаў захліснула палову штатаў. Як правіла, іх бачылі каля школ і дзіцячых пляцовак. Усеагульная істэрыя прывяла да таго, што ў Пенсільваніі быў забіты 16-гадовы падлетак, які, па адной з версій, быў у у масцы клоўна.

Адны блукаюць у лясных зон і завабліваюць дзяцей цукеркамі, іншыя накідваюцца на людзей, трэція проста стаяць па начах у грамадскіх месцах і пагрозліва маўчаць. Шмат хто атрымаў рассылкі з незнаёмых акаўнтаў з пагрозамі. Адна з рэальных пацярпелых распавяла, што да яе падбег клоўн, схапіў за горла і пагражаў: «Заваліў бы цябе зараз!». Па дадзеных паліцыі, у Джорджыі, Алабаме і Вірджыніі за падобныя жарты арыштаваны 12 чалавек: яны з'яўляліся з-за вугла ці ганяліся за людзьмі. 

Нейкі злосны клоўн пад псеўданімам Smirky the clown апублікаваў у Twitter запіс аб тым, што ў офісе NBC закладзена бомба. А паліцыя амерыканскага горада Хамптон (штат Вірджынія) затрымала 13-гадовую школьніцу, якая праз сацыяльныя сеткі прасіла «клоўна» расправіцца з адным з яе настаўнікаў.Сярод амерыканцаў гэта выклікала цэлую хвалю істэрыі. Грамадзяне, да смерці запалоханыя жудаснымі істотамі, запусцілі ў сацыяльных сетках флэш-моб "пры з’яўленні клоўна» — як паводзіць сябе, калі сустрэнеш яго на вуліцы.Актывавалася і паліцыя - арыштавана не менш 12 перапранутых мужчын.Акрамя расследаванняў, паліцэйскія выступілі з афіцыйным зваротам да грамадзян, забараніўшы пераапранацца ў шутаўскія касцюмы. 

Усяго за два месяцы модай на страшылкі захварэла Лацінская Амерыка, Еўропа. Праўда, ад смеху ўвесь гэты час паміраюць толькі пранкеры. Атакуюць на паркоўках, запраўках, раз'яжджаюць на скутэрах, зазіраюць у вокны пабаў. Залазяць у чужыя аўто, часам палохаюць групамі. Строгага дрэс-кода “жартаўнікі” не прытрымліваюцца. Галоўнае, каб было больш страшна. 

У пачатку кастрычніка «клоўны» пераключыліся з ЗША на Вялікабрытанію, паведамляе Daily Mail. Невядомыя людзі, пераапранутыя ў касцюмы цыркавых клоўнаў ў стылі "хорар", нападаюць на мінакоў і пужаюць іх. Першы выпадак: студэнт пераапрануўся клоўнам і выбег з бензапілой, каб папалохаць сяброў у кампусе універсітэта. Інцыдэнты фіксаваліся ў Норвічу, Дарэме, Кідлінгтане, Глостэршыры. Клоўны пераследвалі дзяцей і жанчын, “жартаўнік” з Кідлінгтана узброіўся бейсбольнай бітай, “жартаўнік” з Дарэма — мачэтэ, у Глостэршыры шэсць блазнаў з'явіліся з нажамі. Былі паведамленні пра напады людзей у клоўнскіх масках, якія рабуюць школы і іншыя грамадскія будынкі. 

Брытанская тэлекампанія апублікавала гісторыі серыйных забойцаў мінулага стагоддзя, якія выкарыстоўвалі той жа злавесны вобраз. Сярод іх — амерыканец Джон Уэйн Гэйсі, які днём працаваў клоўнам, а ноччу запрашаў да сабе маладых людзей і падлеткаў, пасля чаго забіваў іх. З 33 ахвяраў маньяка семярых так і не ўдалося апазнаць. Улады Брытаніі перасцераглі турыстаў ад прагулак па вуліцах у цёмны час сутак. «Па паведамленнях брытанскіх СМІ і праваахоўных органаў, у апошні час у розных рэгіёнах краіны ў цёмны час сутак адзначаюцца выпадкі нападаў на людзей зламыснікаў у клоўнскіх касцюмах. Мэта выхадак брытанскіх «клоўнаў» — выклікаць жах і здзіўленне», — з такім паведамленнем выступіла пасольства РФ у Вялікабрытаніі.

Злы розыгрыш, як вірус, разляцеўся па ўсім свеце. Па дадзеных The Guardian, цяпер і жыхары Новай Зеландыі і Аўстраліі занепакоеныя з'яўленнем зласлівых блазнаў ў гарадах краіны. У СМІ пракацілася хваля паведамленняў пра «клоўнаў-забойцаў», нападнікаў на мірнае насельніцтва ў розных краінах Еўропы.

Першы час органы правапарадку ніяк не рэагавалі на тое, што адбываецца, але, пасля таго, як на працягу сутак у паліцыю даліны Тэмзы паступіла адразу 14 скаргаў, праваахоўнікі заявілі, што за падобныя розыгрышы жартаўнікоў чакае арышт. Па ўсім свеце паліцыя прымае заявы пацярпелых. На вуліцах ўзмоцненыя патрулі.

Праваахоўнікам не да жартаў: у пагоні за чужым страхам пранкеры нярэдка пераступаюць рысу. У брытанскім графстве Лестэршыр мужчына ў парыку выскачыў з-за кустоў перад цяжарнай жанчынай. Тая нарадзіла на месцы. Дактары не змаглі правесці чарговы дабрачынны канцэрт у дзіцячым шпіталі, таму што групоўка пад назвай "клоўны-забойцы паўночнага ўсходу" распаўсюдзіла свой чорны спіс. У вар’яцкім “топе” аказаліся дзіцячыя садкі, бальніцы і школы. Апошняе паведамленне паступіла ад шведскай газеты Göteborgsposten, якая паведаміла пра зламысніка ў блазанскім касцюме, які напаў на 19-гадовага хлопца і параніў яго ў плячо.

Боязь клоўнаў — гэта псіхічнае захворванне пад назвай коулрафобія. Хвароба стала прагрэсаваць ў ЗША ў пачатку XXI стагоддзя з развіццём хорар-індустрыі. Паводле тэсціравання, якое  правялі англійскія навукоўцы, з 250 апытаных дзяцей ва ўзросце 4-16 гадоў большая частка панічна баіцца клоўнаў. Даследаванні, якія прайшлі ў інтэрнэце, паказалі, што са 100 апытаных людзей розных узростаў 84 не любяць і баяцца клоўнаў, стараюцца не наведваць цыркі. 

Чаму ж клоўнаў баяцца? На думку псіхолагаў, у першую чаргу людзі на ўзроўні падсвядомасці апасаюцца асоб у масках і грыме. Немагчыма зразумець, што насамрэч думае і адчувае чалавек, хаваючыся за ненатуральнай усмешкай. І наогул, якія людзі апранаюць маскі?На думку экспертаў, гэты вобраз пранкеры выбралі невыпадкова: нават калі клоўн бяздзейнічае, дзяцей палохае яго фальшывы выраз твару, а дарослых — закрытасць, сцвярджаюць псіхолагі

Выхадкі хуліганаў нанеслі непапраўную шкоду цыркавым артыстам: цяпер іх вобразы замест смеху выклікаюць збянтэжанасць, абураецца народны артыст РСФСР Юрый Куклачоў: "У Амерыцы лічаць так: намаляваў твар, нос, вусны, шчокі — значыць клоўн. Маскі ў кожным кіёску ў іх прадаюцца. Злачынцы ў фільмах у клоўнскіх масках банкі рабавалі. Ну якая розніца, гэта ж да клоўнаў не мае ніякага дачынення". 

Пагадзіцеся, хорар у рэальным жыцці, няхай у выглядзе рознага кшалту “флэшмобаў”, выглядае злавесна і надзвычай трывожна. Асабліва тады, калі пэўная з’ява набывае характар эпідэміі сусветнага маштабу. А што датычыцца “клоўнаў”, то ўсё гэта было б смешна, калі б не было так сумна. І дапамагчы тут здольныя сапраўдныя клоўны. Ну як тыя, з дзяцінства —  Нікулін, Янгібараў, Папоў і Клёпа з “Абэвэгэдэйкі”.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.