Вы тут

У другой палове тыдня пойдзе першы мокры снег


Практычна на працягу ўсяго тыдня на тэрыторыi Беларусi надвор'ем будзе кiраваць скандынаўскi антыцыклон, толькi ў паўднёва-заходнiх раёнах адчуецца ўплыў атмасферных франтоў, паведамiў начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды Дзмiтрый РАБАЎ.


Таму тэмпературны рэжым будзе прыкладна на 2—3 градусы нiжэйшы за норму. Сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў, а максiмальная тэмпература паветра складзе 3—9 цяпла. Прагназуецца, што i ў сераду таксама будзе пераважна без ападкаў, толькi ў некаторых раёнах па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы i ранiцай магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў, а па ўсходзе — да 6 марозу. Удзень чакаецца толькi плюс 3—плюс 9 градусаў.

У другой палове тыдня надвор'е ўвогуле сапсуецца, калi стане яшчэ халадней i месцамi пройдзе мокры снег. Непасрэдна ў чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькi ў некаторых раёнах на захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Аднак уначы i ранiцай магчымы мокры снег i слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы на чацвер складзе ад мiнус 3 да плюс 4 градусаў, а па паўночным усходзе — да мiнус 5 градусаў. Удзень прагназуецца 2—9 цяпла, але пасля мокрага снегу ўначы i замаразкаў будзе складацца ўражанне, што на дварэ стаiць «маладая зiма».

Будзе пераважна без ападкаў i ў пятнiцу, аднак у паўднёва-заходнiх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы i ранiцай магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў, а ўдзень — плюс 2—9 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных спецыялiстаў, даволi некамфортныя ўмовы надвор'я чакаюць нас i на выхадныя. У суботу кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна па паўднёвым захадзе. Аднак там уначы i ранiцай магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 3 да плюс 4 градусаў, а ўдзень чакаецца 2—9 цяпла. У нядзелю кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ўжо амаль паўсюдна па краiне, але ўначы i ранiцай па паўночным усходзе яны чакаюцца з мокрым снегам. У некаторых раёнах магчымы слабы галалёд. Будзе вiльготна i холадна, калi тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 3 да плюс 4 градусаў, а ўдзень — ад плюс 2 да плюс 8 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zviаzdа.bу

Загаловак у газеце: Халодны кастрычнiк

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?