Вы тут

У Брэсце ў біяпаліва перапрацоўваюць пні і старую мэблю


Сучаснае грамадства зараз называюць спажывецкім, паколькі кожны дзень людзям патрабуецца харчаванне, электраэнергія, газ, транспарт. Каб забяспечыць чалавека ўсім неабходным, працуюць розныя прадпрыемствы цяжкай і лёгкай прамысловасці, тэхнічна і хімічна ўзброена сельская гаспадарка. Жыццё сённяшняга грамадзяніна ўладкаванае, зручнае, якое заўгодна, толькі не экалагічнае. Тым не менш, над вырашэннем пытанняў аховы навакольнага асяроддзя працуюць тысячы людзей у нашай краіне. Зразумела, на самым высокім узроўні гэтымі праблемамі займаецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі падводзяць першыя вынікі сваёй працы за 2016 год. За гэты час было зроблена шмат — ад міжнародных праектаў да ўдзелу ў традыцыйных суботніках і спартакіядах.


Запланаваныя заданні ў асноўным выкананы ў поўным аб'ёме, а па некаторых напрамках зроблена нават больш, чым разлічвалі. Даўкамплектавана амаль 1000 спартыўных і дзіцячых пляцовак каля вышынных жылых дамоў, пасадзілі больш за 56 тысяч дрэў у дварах (замест запланаваных 37 тысяч), усталявалі 7711 кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце міністэрства http://mіnprіroda.gov.by/, дзе рэгулярна размяшчаюцца навіны аб падзеях ведамства і падначаленых арганізацый, дзейнічае рубрыка аб выніках выканання рэспубліканскага плана па навядзенні парадку на зямлі з дадаткам фотаматэрыялаў «Да» і «Пасля».

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя добра ведаюць, як важна для захавання прыроднай разнастайнасці правільна абыходзіцца з адходамі. І з пункту гледжання эканомікі — ператвараць іх у даходы.

Сёння існуе адзін перспектыўны напрамак, якому надаюць асаблівую ўвагу, — вытворчасць паліўных гранул (пелет, брыкетаў) з кастры льноперапрацоўкі. Тэхналогія па вырабе паліўных брыкетаў з адходаў наладжана ў Беларусі на Кармянскім ільнозаводзе і Верхнядзвінскім ільнозаводзе (магутнасцю 3,7 тысячы тон у год і 2 тысячы тон у год адпаведна).

Не менш запатрабаваныя — праекты па перапрацоўцы драўняных адходаў у біяпаліва. Напрыканцы верасня на базе вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камунальнік» (Брэст) адкрыўся новы комплекс. Цяпер там перапрацоўваюць драўняныя адходы, якія раней для атрымання біяпаліва не выкарыстоўваліся: старую мэблю, пні пасля лесанарыхтоўкі. Прымаецца сыравіна не толькі ад юрыдычных асоб, але і ад насельніцтва.

Мадэрнізацыю прадпрыемства зрабілі ў рамках рэалізацыі праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў супрацоўніцтве з Праграмай развіцця ААН, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам. І гэта толькі адзін з 23 пілотных праектаў і ініцыятыў гэтага напрамку.

У хуткім часе (20 кастрычніка) у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці на базе ААТ «Жыткавічыхімсэрвіс» адкрыюць новы комплекс па атрыманні высокаэфектыўных арганічных угнаенняў шляхам глыбокай перапрацоўкі сапрапелю. Здабыча сапрапелю ў Жыткавіцкім раёне становіцца безадходнай інавацыйнай вытворчасцю.

На будучы год супрацоўнікаў міністэрства, як і іншых прыхільнікаў паляпшэння экалагічнага стану Беларусі, чакае шмат працы. Спадзяёмся, што яна будзе не менш плённай, чым у гэтым адыходзячым годзе.

Ірына Стэх-Санкевіч, прэс-сакратар Мінпрыроды

Загаловак у газеце: Адходы — у даходы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».