Вы тут

Часопіс "Родная прырода" запускае праект "Жамчужыны Беларусі"


«Беларусь — краіна, якая ўмее здзіўляць», — кажуць замежнікі, уражаныя бачаным падчас падарожжаў па нашых знакамітых мясцінах. Многія з іх, акрамя таго, і месцам адпачынку выбіраюць Беларусь. Ёсць у гісторыі айчынных здраўніц нямала выпадкаў, калі задаволеныя замежнікі, ад'язджаючы з санаторыя, зноў браніруюць у ім нумары.


З года ў год пашыраецца геаграфія адпачывальнікаў, а расіяне, ізраільцяне, немцы ўжо даўно выбіраюць у якасці альтэрнатывы замежным бальнеалагічным курортам беларускія здраўніцы.

Узровень сучасных паслуг у сферы адпачынку набірае абароты, але не толькі аздараўленчая база вабіць да сябе патэнцыяльных адпачывальнікаў. Кожны з беларускіх санаторыяў размешчаны ва ўнікальным прыродным месцы, што і вызначае яго асноўны напрамак медыцынскай спецыялізацыі. Паспяхова практыкуецца таксама кліматалячэнне.

Праект «Жамчужыны Беларусі» дазволіць па-новаму зірнуць на беларускую прыроду і зрабіць больш шырока вядомымі яе непераўзыдзеныя вартасці. У нас ёсць такія рэдкія каштоўнасці, якія здавён цэняцца ва ўсім свеце. Хочацца верыць, што ў будучым яны набудуць гэткую ж вядомасць, як напрыклад, папулярныя Мінеральныя воды Каўказа або слынная ялцінская Мацэста.

У недрах Беларусі захоўваюцца багацці, здольныя аказваць цудатворнае ўздзеянне на арганізм чалавека. Яны вяртаюць яму страчаныя сілы, нармалізуюць здароўе, узнімаюць жыццёвы тонус. Такую добрую славу лекараў, як вядома, маюць радонавыя воды і сапрапелевыя гразі. Іх магутны тэрапеўтычны эфект дазваляе з высокай эфектыўнасцю лячыць многія захворванні.

Акрамя гэтага, прырода сама становіцца гаючай крыніцай, здольнай вярнуць стомленаму цывілізацыяй чалавеку душэўную раўнавагу. Прагулкі па экалагічных сцяжынках паляпшаюць настрой і даюць зарад бадзёрасці. Гэта таксама лепшыя лекі ад стрэсаў і стомленасці.

Пачынаецца праект «Жамчужыны Беларусі» з наведвання санаторыя «Сасновы бор», які знаходзіцца за сорак кіламетраў ад Мінска, пад Радашковічамі, на беразе рэчкі Рыбчанкі.

Чым адметны менавіта гэты санаторый, чытайце ў лістападаўскім нумары часопіса «Родная прырода».

Алена Стэльмах

Загаловак у газеце: «Жамчужыны Беларусі»

Каментары

Алене Стельмах. Извините, нет шрифта на матчынай мове. Вы только о здравницах в этом проекте? А агроэкотуризм присутствует или нет, кто его ведет в Звяздце? Я имею знания и опыт на эту тему, могу выслать резюме.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.