Вы тут

Еўфрасіння Полацкая і яе жыццёвы шлях


«Якою мовай, братове, належыць уславiць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасiннi! Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем смуткуючым, распранутым — адзеннем, хворым — наведаннем цi, проста кажучы, — для ўсiх была ўсiм. Еўфрасiння сэрца сваё паiла Божаю мудрасцю. Еўфрасiння — неўвядальны квет райскага саду. Еўфрасiння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду i да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятлiў зямлю Полацкую». Нават калi пра жыццё Еўфрасiннi Полацкай не захавалася б нiякiх звестак, гэты ўзнёслы гiмн невядомага аўтара яе жыццяпiсу праславiў бы яе на стагоддзi. I сапраўды, адметная тая зямля, якая ўзгадавала гэтую вялiкую жанчыну, прасветленую Божай любоўю да людзей. Якая стала для беларусаў iх нябеснай апякункай.


Еўфрасiння была дачкой малодшага сына князя Усяслава Брачыславiча, Святаслава — Георгiя i да пострыгу насiлi iмя Прадслава. Здавалася, яе чакае звычайны жаночы лёс — шлюб, сям'я, дзецi, унукi. Славiлася яна сваёй прыгажосцю, i многа князёў слалi да яе бацькi сватоў. I калi споўнiлася Прадславе дванаццаць гадоў, бацька задумаў выдаць яе замуж. Але iншы шлях выбрала сабе Прадслава. Палюбiла яна кнiжную навуку, а яе светлая душа цягнулася да Божага святла. Сваiм сэрцам зразумела юная князёўна ўсю марнасць людской мiтуснi, гэтую пагоню за багаццем i сытасцю, гэтую прагу людской славы — пыл i попел. У памяцi людзей застаюцца добрыя справы, а праз дабро людзям, праз любоў да iх можна выратаваць Божы дар — душу. I душой спасцiгла яна тую мудрасць, што, бывае, i самым мудрым не спасцiгнуць — мудрасць Божага запавету. I стала яна паклiканай служыць Богу. Прадслава прыняла манаскi сан i пры пострыгу атрымала iмя Еўфрасiння. Як у роспачы рваў валасы яе бацька, як плакаў, як смуткаваў! Лiчыў, што гора — дачка пайшла ў манастыр. Толькi не ён суцешыў яе, а яна яго. Цi зразумеў князь душэўны парыў дачкi? Не згубiў ён дачку, а прыдбаў заступнiцу перад Богам i за сваю сям'ю, i за свой родны Полацк, i за ўсiх людзей.

Шчырыя малiтвы ўзносiла да нябеснага Айца вернiца. I шчырасць яе душы асвятляла цемру таго жорсткага часу. Кветка райскага саду была падаравана Богам Беларусi — iмя яе Еўфрасiння. I каб толькi малiтвы... Да яе iшлi па суцяшэнне, па дабрыню, па мiласць. Яна лячыла i цялесныя, i духоўныя язвы i раны. Хрысцiянская цнота праяўлялася таксама i ў iншым — Еўфрасiння жадала будаваць храм. Хай гэты храм i не будзе мець сцен i бажнiц, абразоў, купалоў, але ён будзе мець слова тое, слова, якое ёсць у Бога, i гэта слова пабудуе храм у сэрцах i душах людзей. Еўфрасiння пераходзiць у сабор Святой Сафii i там перапiсвае кнiгi. З дня ў дзень — руплiвая праца, кожнае напiсанае ёй слова, як зерне, кiнутае аратаем ва ўраджайную глебу. Кожнае слова несла людзям асвету, кожнае слова раскрывала iм вочы. Прыбытак, якi атрымлiвала Еўфрасiння ад продажу кнiг, яна раздавала тым, хто папросiць мiласцiну. Вось цана працы для людзей, вось яна — вышыня духоўнага жыцця.

I храм — бялюткi, нiбы свечка, з яркiмi фрэскамi святых, белакаменны — пабудаваны Еўфрасiнняй. Па яе просьбе дойлiд Iван узвёў царкву, якой яшчэ не было нi ў Полацкай зямлi, нi ва ўсёй Русi. I радавалiся палачане, радавалася да слёз Еўфрасiння i ў першай малiтве ў сваiм храме прасiла Бога, каб абаранiў ён людзей...

Яшчэ адзiн храм пабудавала Еўфрасiння i заснавала два жаночыя манастыры. Прыходзiлi да яе тыя, каго паклiкаў да сябе Бог.

Святасць несла Еўфрасiння роднай зямлi, аздабляла яе святынямi. Па яе просьбе вiзантыйскi iмператар Мануiл i патрыярх Лука прыслалi ў Полацк абраз Эфескай Божай Мацi, пiсаны, паводле падання, евангелiстам Лукой. Яна ж заказала майстру Лазару Богшу зрабiць крыж, у якiм знаходзiлiся хрысцiянскiя рэлiквii: кроплi крывi Iсуса Хрыста, кавалак Крыжа Гасподняга, камянi ад дамавiны Багародзiцы, часткi мошчаў святых Стэфана i Панцеляймона, а таксама кроплi крывi святога Дзмiтрыя. I, зразумела, не мастацкiя вартасцi, не каштоўнасцi, а гэтыя рэлiквii зрабiлi крыж адной з галоўных святынь Беларусi, сiмвалам яе духоўнасцi i хрысцiянскай чысцiнi. Не раскажаш пра ўсе справы Еўфрасiннi. Хоць адна справа была ў яе — несцi людзям хрысцiянскую любоў. I нават князям, якiя рвалiся бiцца памiж сабой, iмем Бога забараняла яна брацца за зброю, яднала iх у любовi i згодзе. Мiратворца! Духоўны ўладар Полацкай зямлi.

Напрыканцы жыцця Еўфрасiння адправiлася ў паломнiцтва да Святой зямлi пакланiцца Гробу Гасподняму. Слава пра полацкую асветнiцу сягнула далёка. Па дарозе яе сустракалi з радасцю i пашанай. Сам вiзантыйскi iмператар вiтаў яе. У Iерусалiме Еўфрасiння ўцешылася душой — пакланiлася Гробу Гасподняму. Сваю мiсiю на зямлi яна выканала i папрасiла Бога прыняць яе дух i перасялiць у нябесны Iерусалiм. Гасподзь пачуў яе малiтву i прыслаў да яе анёла, якi i мовiў: «Шчасная ты сярод жанчын i шчасная праца твая! Вось ужо расчынiлася райская брама i сабралiся анёлы, трымаючы свечкi i чакаючы сустрэчы з табой».

Вiтаўт ЧАРОПКА

Загаловак у газеце: Святая Еўфрасiння Вялiкая (?—1167?)

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.