Вы тут

Паязды пераходзяць на зiмовы час


У сувязi з пераходам у ноч з 29 на 30 кастрычнiка ў суседнiх краiнах на зiмовы час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымi адмiнiстрацыямi Украiны, Лiтвы, Латвii i Польшчы загадзя правяла карэкцiроўку раскладу руху мiжнародных паяздоў, паведамiлi ў прэс-цэнтры магiстралi.


Напрыклад, поезд №86 Мiнск — Кiеў, якi ў цяперашнi час адпраўляецца са сталiцы ў 22.40 i прыбывае ў Кiеў у 8.52, з 30 кастрычнiка будзе адпраўляцца з Мiнска ў той жа час, а прыбываць у Кiеў у 7.52. У зваротным напрамку з пераходам на зiмовы час поезд будзе адпраўляцца ў 21.19 (у цяперашнi час адпраўляецца ў 22.28), час прыбыцця ў нашу сталiцу застанецца без змяненняў — 8.38.

Час адпраўлення з Мiнска поезда №805 Мiнск — Вiльнюс пасля пераходу на зiмовы час застанецца без змяненняў — 8.00, але прыбываць у Вiльнюс састаў будзе на гадзiну раней — у 09.30 (цяпер — у 10.30). У зваротным кiрунку цягнiк №806 Вiльнюс — Мiнск будзе адпраўляцца ў 18.12 (цяпер — у 19.12), а час прыбыцця ў нашу сталiцу застанецца без змяненняў — 21.42.

Пасля 30 кастрычнiка таксама зменiцца расклад руху поезда № 87 Мiнск — Рыга — састаў будзе адпраўляцца з Мiнска ў 22.25 без змяненняў (час прыбыцця ў Рыгу зменiцца з 10.00 на 9.00); у зваротным кiрунку поезд №88 будзе адпраўляцца з Рыгi ў 19.20 (зараз 20.20), i прыбываць у Мiнск ён будзе без змяненняў у 8.19.

Пасля пераходу на зiмовы час таксама зменiцца час адпраўлення i прыбыцця паяздоў мiжнародных зносiн, якiя iдуць транзiтам па тэрыторыi Беларусi ў краiны Заходняй Еўропы i ў зваротным кiрунку. Акрамя таго, у сувязi са зменамi ў графiку руху мiжнародных паяздоў скарэктаваны i расклад некаторых паяздоў рэгiянальных i мiжрэгiянальных лiнiй, якiя курсіруюць па тэрыторыi Беларусi.

Падрабязную iнфармацыю аб раскладзе мiжнародных паяздоў, паяздоў рэгiянальных i мiжрэгiянальных лiнiй можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункi www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах i па тэлефонах даведачных службаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.