Вы тут

Спрабаваў угнаць маршрутку з пасажырамi


Скарыстаўшыся тым, што вадзiцель маршрутнага таксi выйшаў у дыспетчарскую, пасажыр з пярэдняга сядзення перасеў на вадзiцельскае крэсла i завёў матор. Iнцыдэнт адбыўся на аўтавакзале ў Кобрыне. У маршрутцы знаходзiлiся пасажыры. Дзяўчына, што таксама сядзела спераду, паспела выскачыць з мiкрааўтобуса i стала клiкаць на дапамогу.


Угоншчык тым часам пачаў рухацца на машыне па тэрыторыi аўтавакзала. Спынiць зламыснiка ўдалося з дапамогай пасажыраў, адзiн з iх змог дастаць ключ з замка запальвання, якi неабачлiва пакiнуў там вадзiцель.

Супрацоўнiкi мiлiцыi, што прыбылi на месца, затрымалi 41-гадовага брастаўчанiна — паведамiлi ў Брэсцкiм абласным упраўленнi СК. У дачыненнi да затрыманага прызначана судова-псiхiятрычная экспертыза.

Святлана ЯСКЕВIЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.