Вы тут

Некалькі парад, як кiнуць курыць


Парад, як кiнуць курыць, даволi шмат, але, можа быць, якраз гэтыя дапамогуць менавiта вам.


Галоўнае, цвёрда вырашыць для сябе, што адмова ад курэння неабходная не толькi вам, але i вашай сям'i, бо, як правiла, дзецi ў такiх бацькоў таксама кураць, нагадвае валеолаг 2-й цэнтральнай раённай палiклiнiкi г. Мiнска Людмiла БАРТАШЭВIЧ.

  • 1. Iмкнiцеся да таго, каб сёння выкурыць менш, чым учора.
  • 2. Зацягвайцеся менш часта i глыбока.
  • 3. Не курыце на галодны страўнiк — прадукты згарання тытуню моцна шкодзяць яго слiзiстай.
  • 4. Не пакiдайце цыгарэту ў роце памiж зацяжкамi.
  • 5. Не курыце на хаду, асаблiва калi ўзнiмаецеся па лесвiцы.
  • 6. Iмкнiцеся як мага даўжэй не курыць пасля фiзiчнай нагрузкi.
  • 7. Не курыце, калi курыць не хочацца.
  • 8. Час ад часу рабiце перапынкi (не куру да панядзелка, канца месяца, дня нараджэння).
  • 9. Правiльна харчуйцеся, не пераядайце.

Самымi цяжкiмi з'яўляюцца першыя пару сутак адмовы. Для пераадолення сiндрому адмены можна скарыстацца спецыяльнымi прэпаратамi — нiкацiнавымi пластырам, жуйкай, iнгалятарам, якiя прадаюцца ў аптэцы без рэцэпта.

Калi вы трымаецеся нейкi час, сцеражыцеся той адзiнай цыгарэты, якая верне вас да таго, з чым вы так адважна змагалiся.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Далей ад цыгарэт

Выбар рэдакцыі

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».