Вы тут

Суiцыд - адзін з самых трагiчных наступстваў псiхiчнага расстройства


Адчуваеце трывогу, прыгнечанне, пакутуеце аб бяссоннiцы i скачкоў цiску, не можаце справiцца з нейкай сiтуацыяй — iдзiце да ўчастковага тэрапеўта, парайцеся з iм адносна наведвання псiхолага або псiхатэрапеўта. Гэта абсалютна бяспечна i не пагражае нiякiмi абмежаваннямi прафесiйнай дзейнасцi — за выключэннем рэдкiх выпадкаў, калi размова iдзе пра сур'ёзныя псiхiчныя захворваннi.


Псiхiчнае здароўе — гэта i здароўе фiзiчнае, i сацыяльны статус, i псiхалагiчныя асаблiвасцi, што дазваляюць пераадольваць цяжкасцi, што ўзнiкаюць. Дарэчы, калi вы цудоўна спраўляецеся з любымi падзеямi ў жыццi, то i асаблiвых падстаў для хвалявання за сваё псiхiчнае здароўе ў вас няма. Бо галоўнае ў жыццi што? Радавацца! Цi дакладней, пераважна радавацца i атрымлiваць задавальненне. А гэта значыць, мець цёплыя сямейныя/партнёрскiя стасункi, хадзiць на любiмую работу, мець перспектывы росту i развiцця, i каб нам па-добраму ўсяго гэтага не хапала — дзеля здаровага iмкнення паляпшаць сваё жыццё.

Псiхiчна здаровыя людзi не iмкнуцца некага абвiнавачваць, калi штосьцi iдзе не так, яны ўсведамляюць, што на 2/3 жыццё залежыць ад iх самiх i шукаць вiнаватых не варта. Дакладней, вiнаватыя заўсёды толькi мы самi. Як нi войкай ды нi плачся, ты сам так вырашыў i зрабiў.

У крокавай даступнасцi

Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр спалучае сёння навуку, клiнiку (аказанне меддапамогi) i арганiзацыйна-метадычную работу па ўсёй краiне. У клiнiцы — 1632 ложкi, з якiх большасць псiхiятрычных, 180 — наркалагiчных i 12 — рэанiмацыйных. Акрамя гэтага, па краiне працуюць 11 псiхiятрычных бальнiц, 10 дыспансераў, тры абласныя клiнiчныя цэнтры псiхiятрыi i наркалогii ў Гродзенскай, Вiцебскай i Мiнскай абласцях. Яшчэ ёсць i псiхiятрычныя аддзяленнi ў бальнiцах, аддзяленнi дзённага знаходжання. У прыярытэце — стварэнне падраздзяленняў па-за псiхiятрычнымi арганiзацыямi. У цэнтральных раённых бальнiцах функцыянуе 151 псiхiятрычны кабiнет i столькi ж наркалагiчных. 25 кансультацыйных псiхiятрычных кабiнетаў i 38 псiхатэрапеўтычных размяшчаюцца ў агульнасаматычных стацыянарах. 112 кабiнетаў псiхалагiчнай дапамогi дарослым ёсць у звычайных палiклiнiках.

У вынiку 80 працэнтаў пацыентаў атрымлiваюць псiхiятрычную дапамогу амбулаторна або ў аддзяленнях дзённага знаходжання.

— А вось псiхiчнае здароўе нацыi ў першую чаргу залежыць ад той увагi, якую дзяржава надае развiццю псiхiятрыi, адукацыi, — кажа загадчык аддзела псiхiчных i паводзiнавых расстройстваў РНПЦ псiхiчнага здароўя Мiхаiл ВАЖЭНIН. — У ЗША, напрыклад, неверагодна высокi ўзровень падрыхтоўкi псiхiятраў. Патрабуюцца вялiкiя асабiстыя намаганнi i грашовыя сродкi, i гэта зусiм iншы ўзровень, калi параўноўваць з намi. Другi момант — адукацыя насельнiцтва, якое павiнна ведаць, што большасць псiхiчных расстройстваў лечацца або дасягаецца рэмiсiя. Мiж тым, у галовах нашых людзей столькi «смецця», састарэлых стэрэатыпаў, што перш чым пачаць лячэнне, усё гэта трэба прыбраць. Людзi няправiльна думаюць нават аб антыдэпрэсантах — маўляў, гэта прывыканне, суiцыд. А насамрэч гэта абсалютна не так!.. Яшчэ адна складовая — гэта ўзровень развiцця псiхiятрыi, псiхатэрапii i псiхалогii. I тут мы можам сказаць, што нават пры горшым тэхнiчным забеспячэннi нам удаецца забяспечыць не горшую псiхiчную дапамогу, чым у ЗША...

Адным з самых трагiчных наступстваў псiхiчнага расстройства з'яўляецца суiцыд. У структуры смяротнасцi ва ўзроставай групе 15—35 гадоў самагубствы займаюць другое месца пасля дарожна-транспартных здарэнняў. Па звестках Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, звыш 20 выпадкаў суiцыдаў на 100 тысяч насельнiцтва — гэта высокi ўзровень, ад 10 да 20 — сярэднi, менш за 10 — нiзкi.

Не адзiнкавыя выпадкi

З 870 млн чалавек, якiя пражываюць у Еўропе, каля 100 млн пастаянна адчуваюць трывогу i дэпрэсiю. Больш за 21 млн пакутуе ад расстройстваў, звязаных з хiмiчнымi залежнасцямi, — алкаголь, наркотыкi. Звыш 7 млн пакутуе ад хваробы Альцгеймера i iншых дэменцый, знiжэння iнтэлекту. 4 млн пакутуе ад шызафрэнii, бiпалярных, афектыўных расстройстваў, дэпрэсii i яшчэ 4 млн — ад панiчных расстройстваў.

Летась у нашай краiне зарэгiстравана 620 тысяч зваротаў па наркалагiчную i псiхiятрычную дапамогу. Патрэбу ў такой дапамозе маюць 7 працэнтаў насельнiцтва. Летась упершыню дыягназ псiхiчнае расстройства быў устаноўлены больш як 68 тысячам беларусаў, з якiх 51 тысяча — дарослыя.

— У 1996 годзе краiна займала трэцяе месца на постсавецкай прасторы пасля Расii i краiн Балтыi — 35,8 выпадка на 100 тысяч, — тлумачыць загадчык сектара псiхiятрыi РНПЦ псiхiчнага здароўя Павел РЫНКОЎ. — Да 2003 года паказчык штогод знiжаўся, у 2003-м быў невялiкi ўздым, а пасля да 2009 — зноў знiжэнне да 27 выпадкаў на 100 тысяч. З 2009 года мы знiзiлi гэту лiчбу да 18. Летась i сёлета тэндэнцыя знiжэння захоўваецца, i самай лепшай сiтуацыя застаецца ў сталiцы — каля 7 выпадкаў на 100 тысяч. Праблематычныя пакуль Мiнская вобласць — 27 i Магiлёўская — 25.

На адзiн завершаны суiцыд у Беларусi прыпадае каля чатырох незавершаных, калi чалавек застаўся жывым. У такiх выпадках патрабуецца спецыяльная дапамога, i тут няма чаго апасацца: гэты выпадак будзе зарэгiстраваны для статыстыкi i не пагражае нiякiмi абмежаваннямi, таму што гэта быў крызiс псiхiчнага здароўя, няздольнасць самастойна знайсцi рашэнне праблемы.

— Наогул у свеце праблема суiцыдаў даўно не лiчыцца медыцынскай, — кажа Павел Рынкоў. — Каб знiзiць высокi ўзровень суiцыдаў, мы таксама пайшлi па шляху ўцягвання ў прафiлактыку розных структур i арганiзацый. Навучылi медыкаў пярвiчнага звяна выяўленню фактараў рызыкi, прапанавалi iм спецыяльныя апытальнiкi, якiя павiнен запоўнiць пацыент пры ўзнiкненнi нейкiх падазрэнняў. У кожную школу быў уведзены псiхолаг. У кожнай вобласцi працуюць тэлефоны даверу. Былi распрацаваныя iнструкцыi па прафiлактыцы суiцыдаў сярод розных слаёў насельнiцтва i прафесiйных груп. Удалося абмежаваць доступ да, так бы мовiць, сродкаў i спосабаў учынення суiцыдаў — гэта выхады на дахi жылых дамоў, на аб'екты будаўнiцтва, на высоткi.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не варта баяцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».