Вы тут

Пачуццё гумару падаўжае жанчынам жыццё


Вучоныя з Нарвегіі прааналізавалі дадзеныя 53556 добраахвотнікаў.


Спецыялісты хацелі высветліць, як пачуццё гумару ўплывае на верагоднасць смерці ад раку, хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх, сардэчна-сасудзістых і інфекцыйных захворванняў, піша The Tіmes of Іndіa. Даследчыкі выявілі, што ў прадстаўніц прыгожага полу з добрым пачуццём гумару рызыка смерці па любых прычынах была зніжана на 48%. Акрамя таго, яны паміралі ад хвароб сэрца і сасудаў на 73% радзей, а ад інфекцыйных захворванняў — на 83% радзей. У мужчын пачуццё гумару памяншала верагоднасць смерці толькі ад інфекцыйных захворванняў (на 74%). Спецыялісты мяркуюць: магчыма, прадстаўнікі моцнага полу з узростам губляюць пачуццё гумару. Таксама вучоныя кажуць, што гармоны стрэсу, такія як картызон, негатыўна ўплываюць на імунную сістэму. А смех яе абараняе, не даючы ўзроўням гэтых гармонаў павышацца занадта моцна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.