Вы тут

Падведзены вынiкi конкурсу п'ес «Францыск Скарына i сучаснасць»


Урачыстая цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi.


Пе­ра­мож­цы кон­кур­су «Фран­цыск Ска­ры­на i су­час­насць»  Сяр­гей Ка­ва­лёў, Цi­ма­фей Iль­еў­скi, Мi­ка­лай Руд­коў­скi.

Налета ў нашай краiне будзе шырока адзначацца 500-годдзе беларускага кнiгадрукавання. I ўжо сёння iдзе актыўная падрыхтоўка да гэтага маштабнага свята.

 — Калi абмяркоўвалi папярэднi план мерапрыемстваў, то падумалi, што толькi класiчных бiблiятэчных, навуковых сустрэч, канферэнцый для свята будзе недастаткова. Нават сумнавата, — кажа дырэктар Нацыянальнай бiблiятэкi, доктар педагагiчных навук Раман МАТУЛЬСКI. — Францыск Скарына — велiзарная постаць, амаль святы. Але разам з тым гэта i звычайны чалавек, якi жыў на нашай зямлi, вучыўся, працаваў, ведаў ласку лёсу, перажываў гора. Чаму ён пачаў друкаваць кнiгi? Чаму стаў Скарынам? Чым ён жыў? З навуковага пункту гледжання адказаць на гэтыя пытаннi вельмi цяжка. Але праз мастацтва, вобразы, творчую думку пiсьменнiкi, драматургi могуць даць свае адказы.

Так узнiкла iдэя конкурсу. Яго арганiзатарамi сталi Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii, Нацыянальная бiблiятэка, фiнансавую падтрымку аказаў Беларусбанк. П'есы i сцэнiчныя iдэi, прадстаўленыя на конкурс, не толькi расказваюць пра факты жыцця нашага выдатнага суайчыннiка, але i падкрэслiваюць значнасць яго постацi ў кантэксце сучаснасцi. Арганiзатары атрымалi творы аўтараў з Мiнска, Полацка, Брэста, Гомеля, Маладзечна, Вiцебска, Докшыц, Масквы, Кiева i iншых гарадоў. Да ўдзелу ў творчым спаборнiцтве было прадстаўлена 32 заяўкi ў намiнацыях «Гiстарычная п'еса», «Сучасная п'еса», «Сцэнiчная iдэя».

Пераможцаў вызначыла кампетэнтнае журы на чале з мастацкiм кiраўнiком тэатра беларускай драматургii, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусi Аляксандрам Гарцуевым. Так, найлепшай гiстарычнай п'есай названы твор «Францыск Скарына. Прыпавесць» драматурга i рэжысёра з Брэста Цiмафея Iльеўскага, у намiнацыi «Сучасная п'еса» перамогу атрымаў Мiкалай Рудкоўскi з Мiнска i яго твор «Доктар свабодных навук», а ў намiнацыi «Сцэнiчная iдэя» адзначаны мiнчанiн Сяргей Кавалёў за п'есу «Юдзiф». Уладальнiкамi дыпломаў I ступенi сталi Сяргей Шыдлоўскi, Арына Андрэева, Мiхаiл Туруноўскi, Вiктар Марцiновiч, а дыплом II ступенi атрымала Алена Iванюшанка.

Падчас урачыстай цырымонii ўзнагароджання дырэктар тэатра беларускай драматургii Уладзiмiр КАРАЧЭЎСКI зазначыў:

 — Я спадзяюся, гiсторыя атрымае працяг, гэтыя творы пачнуць сваё жыццё на сцэнiчных пляцоўках Беларусi. Ведаю, што адна з п'ес будзе ставiцца ў магiлёўскiм тэатры, спадзяюся, пастаноўкi, прысвечаныя Скарыну, прадставяць i на сцэне ў Брэсце. А Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii парадуе гледачоў новым спектаклем ужо ў гэтым тэатральным сезоне.

Найлепшыя п'есы, што былi прадстаўленыя на конкурсе «Францыск Скарына i сучаснасць», пабачаць свет на старонках адмысловага зборнiка. Выданне ўжо рыхтуецца ў Нацыянальнай бiблiятэцы.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Галоўны герой — першадрукар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».