Вы тут

Як студэнту адпачыць бясплатна?


«Халява, прыйдзi!» — i дагэтуль часам па традыцыi крычаць з вокнаў iнтэрнатаў студэнты напярэдаднi сесii, спадзеючыся на беспраблемную здачу залiкаў i экзаменаў. Нават калi не вучылi цi вучылi мала... Цяпер гэта, мабыць, не вельмi дапамагае. Затое магчымасцяў правесцi цiкава вольны час, не патрацiўшы пры гэтым нi капейкi, у студэнтаў, як аказалася, шмат.


I першы памочнiк у пошуках халявы — свая ВНУ. Прафкам i БРСМ на ўзроўнi навучальнай установы распаўсюджваюць бясплатныя квiткi на канцэрты, у кiно, тэатры, абанементы ў басейн i трэнажорную залу (пры ўмове, што ты член арганiзацыi). Канешне, робiцца гэта не кожны дзень, таму неабходна адсочваць iнфармацыю праз суполкi ў сацсетках або звярнуцца напрамую да студэнтаў-актывiстаў.

Гурткi i аб'яднаннi па iнтарэсах бываюць бясплатнымi не толькi ў школе i цэнтрах дзiцячай творчасцi. Напрыклад, на базе iнтэрнатаў Студэнцкага гарадка БДУ працуюць дзве танцавальныя студыi — «Шанц» i «Elysium». Ёсць i творчыя майстэрнi-студыi — «АРТГРУП» для тых, хто спрабуе свае сiлы ў жывапiсе, i «Клуб-ОК», дзе ўдзельнiкi ствараюць вырабы з шэрсцi, а таксама займаюцца iнтуiтыўным маляваннем. Акрамя настольнага тэнiса, валейбола, баскетбола ў iнтэрнатах прапануюць заняцца i папулярнымi сёння вiдамi фiтнесу: аэробiкай, ушу, ёгай, пiлатэсам, стрэтчынгам.

Квэсты i гульнi накшталт «Схваткi», якiя сярод моладзi лiчацца аднымi з самых цiкавых спосабаў правесцi час, пачалi праводзiць i ва ўнiверсiтэтах. Так, студэнцкi савет БДУIР арганiзоўвае бясплатныя квэсты для першакурснiкаў, трэба толькi загадзя зарэгiстравацца — на лясны, гарадскi цi iнтэлектуальны.

Лакальныя мерапрыемствы на факультэтах — яшчэ адзiн варыянт. На журфаку БДУ кiнаклуб «Фруза» ладзiць тэматычныя прагляды фiльмаў за кубачкам чаю з цукеркамi (яны, дарэчы, таксама бясплатныя), на якiя запрашаюць рэжысёраў, сцэнарыстаў i крытыкаў. Уваход на пасяджэннi кiнаклуба вольны для ўсiх ахвотных.

Калi звярнуцца да iнтэрнэту, то ў сацыяльных сетках знойдзеш дзясяткi спецыяльных суполак, дзе размяшчаюць iнфармацыю пра адкрытыя разавыя заняткi ад камерцыйных школ i адукацыйных арганiзацый. Прапаноў заўсёды шмат: i ўрокi па дзiджэiнгу, i трэнiнгi на тэму «Як натхнiць мужчыну?»

— Я досыць часта хаджу на бясплатныя заняткi, сустрэчы са спiкерамi. Не сакрэт, што амаль усе яны скiраваны на продаж чаго-небудзь (гэта значыць, там пастаянна гучыць рэклама), — кажа Надзея Краўчук, студэнтка чацвёртага курса Iнстытута журналiстыкi БДУ. — На такiх мерапрыемствах трэба быць гатовым «фiльтраваць» тое, што чуеш. Толькi так можна вынесцi карысную для сябе iнфармацыю.

Тое ж самае тычыцца i пробных бясплатных заняткаў у фiтнес-клубах. Безумоўна, нiхто не навучыцца садзiцца на «шпагат» за гадзiну, затое з'явiцца зацiкаўленасць i жаданне купiць абанемент на поўны курс.

Ёсць у Мiнску i некамерцыйныя арганiзацыi, якiя ставяць перад сабой адзiную мэту — даць веды тым, хто не гатовы за iх плацiць. У маладзёжным адукацыйным цэнтры «Фiяльта» бясплатна вучаць праграмаванню, сахаджа ёзе, ладзяць сустрэчы з экспертамi ў розных прафесiйных сферах i iнш. Валанцёрская суполка «Мiнск гаворыць» запрашае тых, хто цiкавiцца замежнымi мовамi (англiйскай, грэчаскай, iспанскай, iтальянскай, партугальскай, французскай i iнш.). Заняткi праходзяць на базе Мiнскай абласной бiблiятэкi iмя А.С. Пушкiна, iх вядуць не прафесiйныя выкладчыкi, а апантаныя лiнгвiстыкай людзi.

Хлопцы i дзяўчаты, што ўжо валодаюць замежнымi мовамi хаця б на базавым узроўнi, могуць практыкаваць свае ўменнi ў кiнатэатры «Перамога» на бясплатных сеансах у рамках фестывальных паказаў (яны адбываюцца некалькi разоў на год).

— Тыднi кiно розных краiн даюць магчымасць не толькi паглядзець фiльмы на мове арыгiнала, але i пазнаёмiцца з аднадумцамi. Тут заўсёды шмат моладзi, — адзначае студэнтка трэцяга курса Iнстытута журналiстыкi БДУ Меруерт Калдасава, якая прыехала вучыцца ў Беларусь з Казахстана. — Да таго ж прыемна здзiўляе рэпертуар кiнатэатра: паказваюць фестывальныя карцiны, якiя не знойдзеш у сецiве i не паглядзiш па тэлебачаннi.

Тыя студэнты, каму па душы выяўленчае мастацтва, могуць у Мiнску бясплатна наведваць галерэi. Ва ўнiверсiтэце культуры выстаўляюцца працы студэнтаў, нядаўнiх выпускнiкоў БДУКiМ i iншых маладых творцаў. У Нацыянальнай бiблiятэцы функцыянуе галерэйна-выставачны комплекс з мастацкiмi творамi айчынных i замежных майстроў. Сюды пускаюць па чытацкiм бiлеце (незарэгiстраваныя наведвальнiкi могуць узяць разавы пропуск у даведачным цэнтры бiблiятэкi). Акрамя таго, галоўныя музеi сталiцы рэгулярна адчыняюць свае дзверы перад усiмi ахвотнымi абсалютна бясплатна. Так, у лiтаратурны музей Янкi Купалы можна схадзiць у апошнi панядзелак месяца, у Дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны — у першы аўторак, музей гiсторыi беларускага кiно — у апошнi аўторак, лiтаратурны музей Петруся Броўкi — у першую сераду, у музей народнай архiтэктуры i быту — у другую сераду, музей-майстэрню З.I. Азгура — у трэцюю сераду, нацыянальны мастацкi i нацыянальны гiстарычны музеi — у апошнюю сераду, музей гiсторыi тэатральнай i музычнай гiсторыi Беларусi — у першую суботу, лiтаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа — у апошнюю суботу. На аснове ўласнага вопыту раю iсцi ў музеi ў першай палове дня, бо ўвечары ёсць верагоднасць туды не патрапiць з-за вялiкага наплыву наведвальнiкаў.

Ганна КУРАК, студэнтка V курса Iнстытута журналiстыкi БДУ

Фота Яраслава ЛЫСКАЎЦА

Загаловак у газеце: Карысная «халява»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?