Вы тут

45-я Генасамблея Еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў праходзіць у Мінску


Права прыняць прэстыжны кантынентальны форум Беларусь атрымала на Генеральнай асамблеi-2015 у Празе, з таго часу i пачалася старанная падрыхтоўка да найбуйнейшай падзеi спартыўнага календара восенi. Гэтымi днямi ў Мiнск прыбудуць прадстаўнiкi ўсяго алiмпiйскага руху, лiдары кантынентальных асацыяцый МАК, прадстаўнiкi мiжнародных спартыўных федэрацый. Свой удзел у мерапрыемствах пацвердзiлi прадстаўнiкi ўсiх 50 еўрапейскiх НАКаў.


— Беларусь еўрапейскай алiмпiйскай супольнасцю ўспрымаецца як краiна, якая любiць i паважае спорт, валодае дастатковымi рэсурсамi для правядзення такiх буйных форумаў, — адзначае першы вiцэ-прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Максiм Рыжанкоў. — У ходзе работы Генеральнай асамблеi ўдзельнiкi i госцi азнаёмяцца са спартыўнымi аб'ектамi, турыстычным патэнцыялам i развiтой сiстэмай гатэляў у Мiнску. Упэўнены, гэта дазволiць у будучынi беларускаму боку, нашым федэрацыям па вiдах спорту прэтэндаваць на правядзенне самых буйных мiжнародных падзей, — дадаў ён.

Акрамя таго, беларускi бок на Генасамблеi выступiць з шэрагам iнiцыятыў. У прыватнасцi, будзе агучана самае актуальнае пытанне сусветнага спорту — барацьба з ужываннем забароненых прэпаратаў.

Таксама Беларусь цiкавiць пытанне рэалiзацыi праграм па лiнii МАК па падтрымцы дзiцяча-юнацкага спорту i атлетаў, якiя завяршаюць сваю спартыўную кар'еру.

Рабочая група па падрыхтоўцы 45-й Генеральнай асамблеi ЕАК знаходзiцца ў Мiнску ўжо некалькi дзён, генеральны сакратар Еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў Рафаэле Паньёцi паспеў блiжэй пазнаёмiцца з нашай краiнай.

— У наступныя тры днi ў Мiнску пройдзе шэраг неардынарных падзей, будуць абмеркаваны важныя пытаннi развiцця алiмпiйскага руху. Таксама асаблiвая ўвага будзе ўдзелена святкаванню 25-годдзя Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта. Для нашай вялiкай сям'i алiмпiйскага руху вялiкае шчасце, што кiраўнiк беларускай дзяржавы з'яўляецца таксама i прэзiдэнтам НАК. Гэта дазваляе развiвацца спорту ў Беларусi вельмi хутка. Важна, што ёсць прагрэс у вынiках на мiжнароднай арэне. Упэўнены, пасля правядзення Генасамблеi аўтарытэт вашай краiны ў спартыўным свеце яшчэ больш вырасце, — зазначыў Паньёцi.

Асноўныя ж мерапрыемствы пройдуць у штаб-кватэры НАК Беларусi ў Зале алiмпiйскай славы 21-22 кастрычнiка. Гэтак жа падчас работы асамблеi ў Мiнску адбудзецца ўручэнне прэмii iмя Пятра Нуроўскага «Лепшы еўрапейскi малады спартсмен», сярод прэтэндэнтаў на яе атрыманне ёсць i прадстаўнiк Беларусi.

Дар'я Лабажэвiч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мiнск у цэнтры ўвагi

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?