Вы тут

Як фармуюцца спісы сацыяльна значнай літаратуры?


Сацыяльна значнай літаратурай можна назваць тую, што дае чалавеку магчымасць свабодна развівацца і атрымліваць духоўнае выхаванне ў адпаведнасці з яго ўзростам і падрыхтоўкай. Так аднойчы зазначыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.


У нашай краіне рэгулярна складаюцца спісы неабходнай да выдання сацыяльна значнай літаратуры. Шмат год пры Міністэрстве інфармацыі гэтым займаецца адмысловая камісія. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці ўсіх рэгіёнаў краіны. Але на гэтым шляху ёсць свае цяжкасці. Пра іх падчас круглага стала "Праблемы і перспектывы развіцця беларускага кнігавыдання. Сучасныя фарматы кніжных выданняў", які праходзіў падчас форума "Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання" распавёў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" Алесь Суша.

"Можна прааналізаваць сацыяльна значныя выданні, якія ў 2016-м годзе ўвайшлі ў тэматычны план выпуску. Бібліятэкі прапанавалі 44 творы 30 беларускіх аўтараў. У выніку з гэтых прапаноў дзяржаўныя датацыі на выданне кніг атрымалі толькі 9 пісьменнікаў", - праінфармаваў эксперт.

Ды і пры фармаванні плана паўстаюць сур'ёзныя пытанні. Напрыклад, ці ўключаць у яго вузкапрофільную літаратуру, напрыклад, медыцынскую?

"Для бібліятэк узнікае дылема: купляць ці не купляць такое выданне. Яно як быццам бы рэкамендавана, але якое прымяненне можна знайсці для яго на вёсцы, дзе ёсць шмат іншых выданняў, што прыцягнуць куды больш чытачоў? Да таго ж важны і фінансавы фактар. Ужо даўно ў спіс сацыяльна значных трапляе нямала вельмі дарагіх выданняў. Яны прапагандуюць дасягненні нацыянальнай культуры, нашу спадчыну. Безумоўна, патрэбная літаратура і пра слуцкія паясы, і пра Белавежскую пушчу. Але ў пэўных межах, якія нярэдка пераўзыходзяцца. І пералік сацыяльна значных выданняў папаўняюць шмат багата ілюстраваных альбомаў і разам з тым зусім нятанных. Калі бібліятэка мае выбар: набыць адну кнігу ці, скажам, дзесяць замест яе, то якому варыянту яна аддасць перавагу?" - задаецца пытаннем намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».