Вы тут

У адзін дзень гарэлi трактар i пагрузчык


Здарэннi мелi месца ў Вiцебскай i Мiнскай абласцях.


Спачатку пасля пяцi гадзiн ранiцы ратавальнiкам паступiла паведамленне пра загаранне трактара МТЗ на тэрыторыi мехдвара ў вёсцы Арловiчы Дубровенскага раёна. Калi падраздзяленнi МНС прыбылi на месца, тэхнiка палала адкрытым агнём. У вынiку былi пашкоджаны маторны адсек, кабiна, два заднiя колы. Нiхто не пацярпеў.

У гэты ж дзень блiжэй да вечара барысаўскiя ратавальнiкi выязджалi на тушэнне пагрузчыка на тэрыторыi птушкафабрыкi ў вёсцы Вяляцiчы. «Амкадор» загарэўся падчас руху пры правядзеннi работ па пагрузцы саломы. Побач знаходзiўся будынак. Ратавальнiкi патушылi агонь, прадухiлiўшы загаранне саломы i збудаванняў побач. Пагрузчык выгарэў. Адна з версiй узнiкнення пажару — кароткае замыканне ў электраабсталяваннi.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Гарэлi трактар i пагрузчык

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.