Вы тут

Знойдзены гiганцкi нефрытавы камень вагой 175 тон


У М'янме ў шахце здабытчыкаў нефрыту Качын знойдзены гiганцкi нефрытавы камень вагой 175 тон.


У шахце ў аддаленым раёне на поўначы М'янмы знайшлi нефрыт велiзарных памераў. Ужо цяпер гэты камень называюць адным з самых каштоўных у свеце, адзначае The Independent. Мясцовы палiтык Ю Цiнт Соў заявiў, што знойдзены нефрыт па памерах адпавядае двум маленькiм хатам. Шырыня i даўжыня знаходкi складаюць 5 метраў, а вышыня — 2,7 метра, важыць ён прыблiзна 175 тон. Мясцовыя палiтыкi заявiлi, што рэкордна вялiкi нефрыт — добры знак для ўрада. Дзiўную знаходку адашлюць у Кiтай, дзе з яе зробяць упрыгажэннi i скульптуры.

Гэты каштоўны камень часта становiцца прадметам кантрабанды. Так, нядаўна на мяжы з Кiтаем расiйскiя мытнiкi канфiскавалi чатыры тоны нефрыту. Па звестках RT, кошт знаходкi ацэньваецца прыкладна ў $170 млн. Самы буйны кавалак нефрыту масай 260 тон знаходзiцца ў храме нефрытавага Буды ў Кiтаi.

Загаловак у газеце: Вельмi дарагi «каменьчык»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.