07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Прэзідэнт Філіпін прыбыў у Пекін з дзяржаўным візітам


Па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ  прыбыў у Пекін і пачаў 4-дзённы дзяржаўны візіт у Кітай. КНР стала першай краінай за межамі АСЕАН, якую наведвае Дутэртэ, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Падчас чатырохдзённага знаходжання ў КНР філіпінскі лідар сустрэнецца са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Бакі абмяняюцца думкамі па шырокаму колу пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Дутэртэ суправаджае дэлегацыя з 250 чалавек. Гэта - чыноўнікі і бізнесмены. Адносіны паміж Пекінам і Манілай  прыкметна палепшыліся за апошнія тыдні на фоне заявы Радрыга Дутэртэ аб тым, што толькі Кітай зможа дапамагчы Філіпінам у барацьбе з наркотыкамі. 

Першы за апошнія пяць гадоў дзяржаўны візіт прэзідэнта Філіпін ў Кітай міністр замежных спраў КНР Ван І ўжо назваў гістарычным. Па словах кіраўніка МЗС, прыезд высокага госця з Манілы азначае новы крок у развіцці двухбаковых адносін.  "Пагаршэнне адносін паміж Кітаем і Філіпінамі ў апошнія некалькі гадоў падарвала сувязі дзвюх краін і адбілася на стабільнасці ў рэгіёне. Пасля ўступлення на пасаду Прэзідэнт Дутерте вырашыў аднавіць сяброўскія адносіны з Кітаем і прадэманстраваў гатоўнасць вярнуцца на шлях дыялогу і супрацоўніцтва. Гэта адлюстроўвае жаданне філіпінскага народа і адпавядае нацыянальным інтарэсам Філіпін. Ніякія знешнія сілы не могуць стаяць на шляху такога працэсу", -  заўважыў Ван І.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.